На Гарадзеншчыне пакуль што працягваюць агітацыйную кампанію яшчэ тры прадстаўнікі Партыі БНФ: два ў Горадні і адзін — Іван Шэга – у Слоніме. У аўторак зьявіліся ўлёткі, якіх ён не расклейваў. Спадар Шэга патлумачыў, што сыгнал пра ўлёткі паступіў ад аднаго зь яго прыхільнікаў:
“Каля пад’езду расклеены ўлёткі: гэта нашыя ўлёткі, але мы іх зрабілі ўзімку, калі АДС стварыліся, у іх і пра мяне напісалі. Гэтыя ўлёткі былі тады раздадзеныя, і нехта, я мяркую, паклаў гэтую ўлётачку да пары ў сэйфе, а цяпер вырашылі выкарыстаць, зрабілі копіі і пачалі расклейваць. Я адразу напісаў заяву і адвёз у акруговую камісію, у міліцыю і ў пракуратуру, каб яны высьветлілі, хто гэтым займаецца”
Зь якой мэтай маглі цяпер нечакана зьявіцца ўлёткі паўгадавой даўнасьці?
“Я так думаю, – гаворыць Іван Шэга, – што яны зьбіраліся хутчэй за ўсё зрабіць папярэджаньне мне за тое, што я займаюся агітацыяй з матэрыяламі, якія зробленыя не за тыя грошы, што трэба. Вось і ўсё. Рэакцыя была, праўда, недзе праз гадзіну пазваніла мне старшыня акруговай камісіі і сказала, што вы разьвешваеце аб’явы аб сустрэчы з выбаршчыкамі ня там, дзе трэба. Што датычыць спэцыяльна адведзеных месцаў, то дошак для аб’яваў, што былі ў горадзе, цяпер няма: мы езьдзілі, каб разьмясьціць нашыя матэрыялы, але ўсе гэтыя дошкі сьпілаваныя. Тумба была ў горадзе адна для аб’яваў, і тая зьнікла. Так што няма ні дошак, ні тумбы. Таму мы разьвешваем на прадпрыемствах і ў крамах – там, дзе дазваляюць”.
Праўда, што датычыць сустрэчаў з выбарнікамі, то прадстаўніку АДС Шэгу удаецца ўдзельнічаць у іх разам з другім кандыдатам — Мечыславам Касьцюком, які кіруе Слонімскім райвыканкамам. Апошняя адбылася на камвольна-прадзіўнай фабрыцы ў аўторак.
А вось у намесьніка кіраўніка Аб’яднанай дэмакратычнай партыі Яраслава Раманчука з выступамі на прадпрыемствах праблемы. Ён балятуецца ў Гарадзенскай-Паўночнай акрузе N51, дзе існуе буйны прамысловы раён:
“Мы зьвярнуліся з просьбай аб сустрэчах з працоўнымі калектывамі ўсіх прадпрыемстваў. Пакуль яшчэ адказу няма. Думаю, што прадпрыемствам сказалі, каб яны не занадта актыўна адгукаліся на гэтыя прапановы. Гэта, напрыклад, “Радыёхваля”, малочны завод, камбінат будаўнічых матэрыялаў, шпіталі, транспартныя прадпрыемствы, ёсьць прыватныя, іх шмат. Бяз ведама ўладаў ня надта ахвотна ідуць яны на кантакты”.