Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гандлёвыя надбаўкі: кампраміс знойдзены


Міністэрства эканомікі і бізнэс-саюзы знайшлі кампраміс у пытаньні гандлёвых надбавак на імпартныя тавары.

На паседжаньні 11 верасьня бакі дамовіліся, што максымальная надбаўка для імпартэраў складзе 30 працэнтаў. Але пры гэтым ў гандлі ўраздроб можна будзе зрабіць сваю надбаўку, максымальны памер якой -- таксама 30 працэнтаў. Пра гэта паведаміў інтэрнэт-выданню naviny.by адзін з удзельнікаў перамоўнага працэсу, старшыня канфэдэрацыі прадпрымальніцтва Віктар Маргелаў.

Пастанова Міністэрства эканомікі №179 дазваляла максымальную агульную надбаўку 30 працэнтаў для ўсіх -- і для імпартэраў, і для гандлю ўраздроб.

Прадпрымальнікі рыхтуюць акцыі пратэсту

Пастанова Мінэканомікі № 179, якая з 13 верасьня абмяжоўвае гандлёвую надбаўку на імпартныя тавары 30 працэнтамі, выклікала абурэньне прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнэсу, а таксама індывідуальных прадпрымальнікаў. Сёньня сябры праўленьня ініцыятывы “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” выступілі з ацэнкамі гэтага акту і распавялі пра свае пляны наконт акцый пратэсту.

Прадпрымальнікі з рэгіёнаў — пра пэрспэктывы бізнэсу

У рэгіёнах Беларусі прыватныя прадпрымальнікі адмоўна выказваюцца пра 179-ю пастанову Мінэканомікі. Многія лічаць, што абмежаваньне грашовай надбаўкі на кошт імпартаваных тавараў разбурыць іхні бізнэс.

А.Шумчанка заклікаў далучыцца да барацьбы

Сёньня старшыня грамадзкага аб’яднаньня прадпрымальнікаў “Пэрспэктыва” Анатоль Шумчанка паведаміў “Свабодзе” пра накіраваны ў Саўмін зварот з патрабаваньнем адмяніць 179-ю пастанову Мінэканомікі.



В.Леванеўскі “Пэрспэктывы адмены вельмі мізэрныя”

“Вельмі цікавым спосабам увялі абмежаваньні. Ня ўказам прэзыдэнта, як гэта здаралася раней, а пастановай Мінэканомікі. Нібыта прэзыдэнт тут увогуле ні пры чым".




А.Бандарэнка: ”Трэба змагацца за свае правы”


У інтэрвію “Свабодзе” ён заявіў, што 179-я пастанова Мінэканомікі многіх прыватных гандляроў зробіць банкрутамі.


А.Зьмітровіч: “Гэта адкат назад у разьвіцьці бізнэсу

У рэгіёнах Беларусі прыватныя прадпрымальнікі адмоўна выказваюцца пра 179-ю пастанову Мінэканомікі.


Матывы аўтараў пастановы: абарона беларускіх вытворцаў, адмоўнае сальда зьнешняга гандлю, — каля трох мільярдаў даляраў.

Пастанова Мінэканомікі № 179, якая абмяжоўвае гандлёвую надбаўку на імпартныя тавары 30 працэнтамі, пачынае дзейнічаць 13 верасьня.

Саюзы прадпрымальнікаў і Міністэрства гандлю і Белкаапсаюз зьвярнуліся ў Мінэканомікі з просьбай перагледзіць сваё рашэньне.

Імпарт займае каля 15% гандлю харчовымі таварамі і каля 30% — нехарчовымі.

Пастанова ня будзе скасаваная, заявіў Інтэрфаксу намесьнік міністра эканомікі Ўладзімер Адашкевіч. Чыноўнік удакладніў, што разглядаецца некалькі варыянтаў карэктыроўкі нормаў гэтага дакумэнтаў. Чыноўнік паабяцаў, што “праз пару дзён” лёс дакумэнту вырашыцца.

Намесьнік старшыні Менскага саюзу прадпрымальнікаў і наймальнікаў Віктар Маркелаў кажа, што міністэрства зьбіраецца ўвесьці гандлёвую надбаўку ў 50%.


Адмоўнае сальда зьнешняга гандлю – $3 мільярды

Адмоўнае сальда ў зьнешім гандлі таварамі і паслугамі за студзень-ліпень – $1762,1 млн. У параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2007 павялічылася на 34,4%

Адмоўнае сальда зьнешняга гандлю ў студзені-ліпені 2008 – $3 млрд. Рост на 46,3% ў параўнаньні за той жа пэрыяд 2007.
















Бізнэсоўцы чакаюць зьмены пастановы Мінэканомікі


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG