Не магу дакладна сьцьвярджаць, ці песьцяць гаспадары алімпіяды замежных гасьцей стравамі іх нацыянальнай кухні. Аднак тое, што “ахвярамі” кітайскай сакрэтаў зьяўляюцца звычайныя турысты – факт. Размова, канешне, не пра сабак, якіх, дарэчы, у навакольлі Пэкіна можна сустрэць даволі часта. Сабачаціна па-ранейшаму ў забароне.
Гэтымі днямі ў пэкінскім супэрмаркеце давялося сустрэць заўзятараў з-пад Кіева. Кампанія украінцаў жыва абмяркоўвала свае намеры аб закупцы звычайных прадуктаў на вячэру – каўбасы, алівак, марынаванага часныку. Яны выказалі вялікае сумненьні наконт прыдатнасьці кітайскіх прадуктаў у славянскім рацыёне.
Прышлося зьвярнуцца да мясцовых гурманаў па параду. Яны параілі: калі арганізм не прыстасаваны да экстрэмальных варыянтаў харчаваньня і вельмі вострай ежы – экспэрымэнтаваць ня варта. Асабліва гэта тычыцца аматараў піва, якое ў Кітаі вельмі паважаюць. Дык вось, вобла ці мяса кальмара “пад піва” як правіла з саладжавым “адценьнем”. Больш таго, расчараваць можа і марынаваны часнык, які зусім не падобны на свайго “брата”, купленага на рынках Масквы, Кіева альбо Менску – быццам бы з цукрам. У гэтым выпадку лепш узяць сьвежыя арэхі, памідоры альбо перац.
Зрэшты, прадукты харчаваньня зь вельмі вострай прыправай – ня сьведчаньне “цемры” кітайцаў, якія ня ведаюць, што такое здаровае харчаваньне. Напрыклад, у навакольлі Пэкіна ў вялікай пашане сьвежая рыба. Дзеля цікавасьці кліенту побач з воднай завадзьдзю, дзе кішыць стронга альбо карп, могуць прапанаваць злавіць рыбку-другую на вудачку, а потым праз 15-20 хвілін на яго жаданьне пададуць на стол. Прычым, бяз солі і вострых спэцый. У якасьці арыгінальнай стравы – сырая рыба, нарэзаная тонкімі кавалачкамі. Але ў гэтай сытуацыі бяз вострага соўсу не абыйсьціся.