Пра трывалае сачэньне спэцслужбаў Аляксандар Казулін паведаміў журналістам на прэсавай канфэрэнцыі 20 жніўня. Паводле палітыка, ягоныя тэлефоны праслухоўваюцца, а за аўтамабілем па горадзе езьдзіць да трох машын спэцслужбаў. Сёньня Аляксандар Казулін паведаміў, што сачэньне працягваецца.
“Працягваецца, хаця сёньня яны дзейнічаюць больш асьцярожна. Едуць ужо не адразу за маім аўтамабілем, а на некаторай адлегласьці. Больш хаваюцца ў завулках і праз рацыю перадаюць пра мае перасоўваньні. Тры аўтамабілі сачэньня даюць магчымасьць для манэўраў”.
З раніцы Аляксандар Казулін працягваў палітычныя кансультацыі і сустрэчы, сэрыю якіх пачаў з панядзелка. У сваёй кватэры палітык меў размову з былым палітвязьнем Андрэем Кімам, які выйшаў на волю ўчора, 20 жніўня. Спадар Казулін вітаў яго вызваленьне, а таксама вызваленьне Сяргея Парсюкевіча, назваўшы гэта “аднаўленьнем справядлівасьці”. Экс-кандыдат на прэзыдэнта мяркуе, што актывісты былі асуджаныя незаконна. Аляксандар Казулін паведаміў, што хутка зьявіцца сумесная з Андрэем Кімам і, магчыма, Сяргеем Парсюкевічам заява адносна непрыняцьця імі факту памілаваньня з боку Аляксандра Лукашэнкі:
“Мы будзем патрабаваць свайго безумоўнага і поўнага вызваленьня, а не памілаваньня, і, вядома, рэабілітацыі. Бяз гэтага тыя патрабаваньні, якія адносна нас заявілі ЗША і Эўразьвяз, ня трэба лічыць выкананымі”.
Аляксандар Казулін мяркуе, што сёньняшні прыезд у Беларусь высокапастаўленага прадстаўніка Дзярждэпартамэнту ЗША Дэвіда Мэркеля стаў магчымым пасьля такога кроку беларускіх уладаў, як вызваленьне з-за кратаў апошніх палітвязьняў. Вось што палітык думае пра тое, дзеля чаго спадар Мэркель будзе сустракацца з афіцыйнымі асобамі ў Беларусі:
“Натуральна, што размова будзе пра далейшы рух у адносінах. І натуральна, што будзе шукацца кампраміс у пазыцыях ЗША і Беларусі. Я на гэта спадзяюся”.
Аляксандар Казулін нагадаў, што акрамя вызваленьня палітвязьняў, застаюцца іншыя патрабаваньні ў рэчышчы дэмакратызацыі ў краіне, якіх чакаюць у беларускім грамадзтве. Гэта стварэньне ўмоў для сапраўды вольных дэмакратычных выбараў, спыненьне палітычных рэпрэсій супроць апазыцыі ды шэраг іншых.