У тэатры не стае рэжысэра-пастаноўшчыка, мастака-пастаноўшчыка, балетмайстра, дэкаратара, бутафора, а таксама абутніка, радыста, гардэробшчыцы. Усяго ў Бабруйскім цэнтры занятасьці паведамляюць пра пятнаццаць вольных тэатральных вакансій.
Інспэктарка па кадрах тэатру Юлія Шэх гэтак тлумачыць праблемы ўстановы культуры:
“Маладых спэцыялістаў, як правіла, нам не разьмяркоўваюць. Усе, хто ў нас у Бабруйску, яны ўсе занятыя. Жыльлё маладым спэцыялістам мы даць ня можам, у нас няма магчымасьці. Акрамя таго, як вы кажаце, у нас малыя заробкі”.
Абласны тэатар драмы й камэдыі імя Дуніна-Марцінкевіча падпарадкоўваецца ўправе культуры Магілёўскага аблвыканкаму. Ва ўправе цяжкасьці з кадрамі ў тэатры называюць часовымі, аднак прызнаюць, што заробкі невялікія, і тут жа дадаюць: як і ва ўсіх работнікаў культуры.
Чым канкрэтна дапамагае ўправа бабруйскаму тэатру?
Найперш, спасылаюцца на дзяржаўную праграму падтрымкі тэатральнай дзейнасьці, якая аднак мае свае нюансы:
“Яна адлюстроўвае або выдзяленьне фінансавых сродкаў на рэканструкцыю тэатраў, альбо правядзеньне фэстываляў у тэатрах. Канечне, у праграме вы ня знойдзеце словаў пра павышэньне заробкаў канкрэтна тэатральным дзеячам. Яно проста адлюстроўваецца ў агульнай канцэпцыі, што заробак павінен дасягнуць пэўнага ўзроўню”, – прызнае супрацоўніца ўправы.
У Бабруйску актор – адна з самых нізкааплатных прафэсіяў. Паводле афіцыйнай статыстыкі, у траўні сярэдні заробак бабруйскага актора складаў 493 тысячы рублёў. Гэта на паўтары тысячы болей за заробак малодшага мэдычнага работніка – санітара.
Паводле Юліі Шэх, што тычыцца іншых прафэсіяў не тэатральнага профілю, то абутнік у тэатры можа атрымаць 202 тысячы, а тэхнік-радыст 194 тысячы рублёў.
Для параўнаньня: у Бабруйскім цэнтры занятасьці ахвочым стаць лаўцамі безнаглядных жывёлін прапаноўваюць заробак памерам 500 тысяч, а вартаўнікоў могілак наймаюць за 400 тысяч рублёў.
Акторы чакаюць лістападу, калі пачнецца фэстываль, прымеркаваны да 200-годзьдзя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Тады, спадзяюцца акторы, яны паправяць свой асабісты бюджэт.
У бабруйскім тэатры цяпер працуе 120 чалавек, зь іх трыццаць – акторы.