Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто ты, талісман?


Пэкінская Алімпіяда пераваліла за экватар. Спаборніцтвы ў шэрагу відаў спорту завяршаюцца (стральба), а некаторыя толькі пачынаюцца – напрыклад, лёгкая атлетыка.

А гэта значыць, што камусьці пара пакаваць валізы. А як жа пакідаць гасьцінны Пэкін без алімпійскай сымболікі, лялек-талісманаў і іншых цацак, дзе яскрава высьвечваецца назва “Beijing-2008”?

Адразу трэба адзначыць значнае адрозьненьне гэтых Гульняў ад іншых важных міжнародных стартаў: у Пэкіне сапраўдныя сувэніры можна купіць толькі ў спэцыялізаваных крамах. Сёньня мір і спакой на гульнях ахоўваюць пяць сымбаляў-абярэгаў: Бэй-Бэй, Цзін-Цзін, Хуань-Хуань, Ін-Ін ды Ні-Ні. Яны ўвасабляюць сабой рыбу (сымбаль шчасьця), вялікую панду, алімпійскі агонь, тыбэцкага сайгака і ластаўку. Калі скласьці іх разам у адпаведнасьці з кітайскім календаром, атрымаецца “Запрашаем у Пэкін”.

Цэны на алімпійскую сымболіку па кітайскіх мерках даволі высокія. Так, невялічкая мяккая лялька-талісман у той жа алімпійскай вёсцы, дзе жывуць спартоўцы, каштуе ад 20 юаняў (3 даляраў) і вышэй. Кубак зь фірмовай фігуркай Гульняў можа каштаваць крышку даражэй – 28-30 юаняў. У капеечку ўляціць набыцьцё рознага кшталту значкоў, бірулек і іншай дробязі. Але ж арганізатары Алімпіяды ўпэўненыя, што госьці “за цаной не пастаяць”. Можна не сумнявацца, што сярод самых актыўных інвэстараў у кітайскую эканоміку будуць свае ж спартоўцы, якія на сёньня заваявалі залатых мэдалёў больш за ўсіх – ажно 26. Ці ж гэта не нагода навасьпечаным чэмпіёнам накупляць сабе талісманаў, шматлікіх маек, кепак і іншай сувэнірнай прадукцыі?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG