Той абурыўся, што Беларусь не падтрымала дзеяньні РФ у асэтынскім канфлікце.
“І кантэкст заявы, і форма вельмі нагадваюць разборкі ў крымінальным асяродку. Адзін падзельнік упікае другому: маўляў, я цябе падтрымліваў у нейкай незаконнай справе, што ж ты мяне цяпер кінуў! Чаму афіцыйны Менск кінуў? Ведаеце, вельмі ўжо разбойны быў напад Расеі на сябра СНД, аднаго сябра СНД на другога. І выказаць тут падтрымку — значыць паставіць сябе ў адзін шэраг з разбойнікам”, — кажа спадар Беленькі.
“Расея ўжо не задумваецца, што паводзіць сябе неадэкватна. І ня можа ацаніць свае паводзіны. Але збоку гэтая неадэкватнасьць і агрэсіўнасьць відавочная. Усё гэта прымусіла беларускі рэжым захаваць бачнасьць прыстойнасьці”, — лічыць палітык.