У Судан Беларусь паставіла два бронетранспартэры БТР-70, мадэрнізаваных да ўзроўню "Кобра К2К" і "Кобра К2". У Армэнію прададзена 10 122-мілімэтровых гаўбіц Д-30, у Эрытрэю — дзевяць рэактыўных сыстэм залпавага агню "Ўраган". Уся зброя расейскай вытворчасьці. Сумы кантрактаў не называюцца.
Гэтая інфармацыя пра зьдзелкі Беларусі на сусьветным збройным рынку ў 2007 годзе зьявілася ў Рэгістры ААН па звычайных узбраеньнях.
У міністэрстве замежных справаў Беларусі паведамілі, што пастаўкі вайсковай тэхнікі ў Судан рабіліся з захаваньнем санкцый ААН.