Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: “Горад наш!” <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Магілёўскія актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” адзначылі дзень абвяшчэньня сувэрэнітэту Беларусі вывешваньнем бел-чырвона-белых сьцягоў і расьцяжкі “Горад наш! Малады фронт”.

Паводле ўдзельнікаў, сьцягі вывешваліся ў шматлюдных месцах Магілёву: Савецкай плошчы, на глядзельнай пляцоўцы па-над Быхаўскім рынкам, а таксама на галоўнай гарадзкой вуліцы Першамайскай.

“Сёньняшнім вывешваньнем сьцягоў мы завяршылі трохмесячную агульнанацыянальную акцыю ў Магілёве “Горад наш”. Наступныя нашыя акцыі мы будзем прысьвячаць кампаніі “Байкот-2008”, – зазначылі магілёўскія маладафронтаўцы.

Паводле актывістаў, за час правядзеньня акцыі “Горад наш”, яны вывесілі больш за два дзясяткі сьцягоў і мноства маладафронтаўскіх налепак.

Сёньняшняя акцыя доўжылася больш як дзьве гадзіны. За гэты час нікога з удзельнікаў не затрымалі.

Нацыянальны сьцяг на глядзельнай пляцоўцы па-над Быхаўскім рынкам

Расьцяжка “Горад наш” на Савецкай плошчы Магілёву, побач з адбудаванай ратушай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG