На пытаньні “Свабоды” адказваюць жыхары Гомеля.
Спадар: “Мне шэсьцьдзесят два гады. Памятаю, першы раз мяне пакрыўдзіла міліцыя ў пяць гадоў. Мы стаялі ў чарзе ў кінатэатар. Хлапчукі штурхаліся і выціснулі мяне з чаргі. Я стаў лезьці назад у чаргу. Міліцыянт падышоў, стукнуў ботам пад зад і выкінуў з чаргі. Пазьней у чым мяне толькі ні вінавацілі — у згвалтаваньні, угоне аўтамашыны, бандыцкім нападзе, у друкаваньні фальшывых грошай. Нічога гэта не пацьвярджалася. Але ні разу міліцыя не папрасіла прабачэньня”.
Спадар: “Быў выпадак, калі мы зь сябрамі вярталіся з футболу. Да майго сябра, які быў нефармальна апрануты, прычапіліся амапаўцы, пачалі зьневажаць, казаць, што ён такое апрануў. Кшталту: “Ты дзяўчына ці хто?” Усё было перамяшана нецэнзурнай лаянкай. Напісалі заявы ў пракуратуру, МУС, мясцовы аддзел міліцыі. І майму знаёмаму хлопцу прыслалі паперу, у якой было сказана, што ўсё адбывалася ў рамках закону”.
Спадарыня: “Ні з кім ніколі не спрачалася і наагул у міліцыі не была”.
Спадар: “Былі сытуацыі, калі міліцыя перашкаджала адпачываць. Сядзелі мы безь сьпіртовых напояў, безь нічога. Проста ім нешта не спадабаліся. Рабіць ім, мусіць, не было чаго, сумна хадзіць было па вуліцы, вось яны й заняліся глупствам. Мы проста сышлі з таго месца. Не агрызаліся, бо гэта бессэнсоўна”.
Спадарыня: “Сын у Гомелі пайшоў уладкоўвацца на працу — і згінуў. Міліцыя шукае яго з 2002 году й ніяк ня можа знайсьці”.
Спадар: “Бывалі выпадкі, калі міліцыя груба сябе паводзіла: “Ідзі вон адсюль, каб я цябе тут ня бачыў”. Я жыву на вуліцы Перамогі, яны да мяне падыходзяць: “Вашы дакумэнты!” Я пытаюся: “А ў чым справа?” У адказ: “Ідзі вон адсюль!” Гэта што, так трэба ставіцца да чалавека? Я нікуды ня скардзіўся, сабраўся ды пайшоў. Каму скардзіцца? Ім жа самім!”
Спадар: “Пашпартна-візавая служба Савецкага райаддзелу міліцыі не прапісвала мяне да жонкі й маіх дзяцей. Я падаў на іх у суд, і суд прыняў мой бок”.
Спадар: “Сутыкаўся зь несправядлівасьцю, і не адзін раз. Трэба было міліцыянтам кагосьці завезьці ў аддзел, плян свой выканаць. Вось яны й хапалі каго папала. І я папаўся. Так яны ўсю моладзь цягнуць. Пасядзеў у пастарунку гадзіны паўтары ці дзьве — і адпусьцілі. Бескарысна куды пісаць — не дапамагае. Ніяк нельга абараніць свае правы”.