Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнтка Грузіі выйшла да пратэстоўцаў, якія сабраліся каля яе рэзыдэнцыі


Саламэ Зурабішвілі
Саламэ Зурабішвілі

Прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі выйшла да пратэстоўцаў, якія прыйшлі да яе рэзыдэнцыі - Палацу Арбэліяні. Гэта прадстаўнікі арт-сфэры, рэстаўратары, мастацтвазнаўцы і IT-сфэры, якія прайшлі да Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы, паведамляе SOVA.

Пратэстоўцы віталі яе бурнымі аплядысмэнтамі, заяўляючы, што Зурабішвілі зьяўляецца адзіным законным кіраўніком дзяржавы. Дзякавалі за тое, што «прэзыдэнт робіць для Грузіі».

Зурабішвілі не давала камэнтароў для СМІ.

Адзначым, што на 18-ы дзень пратэстаў супраць рашэньня «Грузінскай мары» замарозіць пытанне перамоваў аб уступленьні ў ЭЗ, у сталіцы праходзяць маршы пратэсту — прадстаўнікі сфэры мастацтва, фатографы, рэстаўратары, уцекачы з акупаваных рэгіёнаў Грузуіі, назіральнікі за выбарамі 26 кастрычніка.

Акцыі пратэсту ў Тбілісі і па ўсёй Грузіі пачаліся пасьля таго, як вечарам 28 лістапада прэм'ер-міністр Іраклі Кабахідзэ аб'явіў аб прыпыненьні перамоваў аб уступленні ў ЭЗ. Паводле яго слоў, Тбілісі адкладзе пачатак перамоваў з Эўразьвязам да канца 2028 года, а да 2030 года далучыцца да ЭЗ. Кабахідзэ патлумачыў гэтае рашэньне абразьлівым для Грузіі «шантажом» з боку некаторых эўрапейскіх палітыкаў і чыноўнікаў.

Шэраг НДА заяўляюць аб бесчалавечным абыходжаньні паліцыі з затрыманымі ўдзельнікамі акцыі і незаконнымі дзеяньнямі МУС Грузіі падчас разгону акцыі пратэсту.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG