Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвінавачаныя сваёй віны не прызнаюць <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


У судзе Менскага раёну і гораду Заслаўя судзяць вінаватых па справе “жывога шчыта”.


14.00. Суд пастанавіў выслухаць іхныя паказаньні пасьля таго, як выступяць пацярпелыя.

Выступілі Юры Башкевіч, Марыя Вярбіцкая і Алена Калпакова. Яны патлумачылі, што 2-сакавіка на шашы “Мікашэвічы-Менск” на ўезьдзе ў горад супрацоўнікі ДАІ спынілі іхныя аўто, выставілі машыны ў шэраг, каб спыніць нецьвярозага кіроўцу. Пры гэтым мэту сваіх дзеяньняў не патлумачылі, самі не назваліся, выйсьці з машынаў забаранілі. Усе пацярпелыя заявілі абвінавачаным грамадзянскі пазоў аб кампэнсацыі стратаў здароўя і матэрыяльных стратаў.

У перапынку адвакат абвінавачаных Васіль Тулякоў ад камэнтароў адмовіўся. Ён толькі заявіў, што сваю пазыцыю агалосіць у судзе.

Абвінавачаныя таксама размаўляць з прэсай адмовіліся - паабяцалі выказацца пасьля рашэньня суду.

Разгляд справы адбываецца ў перапоўненай залі. Бальшыня месцаў занятая людзьмі ў цывільным, супрацоўнікамі ДАІ і іхнымі сваякамі.


10.00. У судзе Менскага раёну і гораду Заслаўя пачынаецца працэс па справе “жывога шчыта”.Невядомыя людзі ў цывільным занялі ўсе месцы ў залі судовых паседжаньняў.

Не пускаюць журналістаў, якія зьбіраліся асьвятляць хаду працэса.

Адкават Вера Страмкоўская запатрабавала, каб ў залю дапусьцілі прадстаўнікоў мэдыяў.

Судзьдзя - Ірына Майко. Прадстаўнік абвінавачваньня – Мікалай Дубянок. Абвінавачаныя супрацоўнікі ДАІ Генадзь Дарагакупец і Аляксей Ліхтаровіч.


Ці прызнаюць міліцыянтаў вінаватымі ў “жывым шчыце”?

Між тым некаторыя з пацярпелых мяркуюць, што вінаватаму ў інцыдэнце кіроўцу далі магчымасьць схавацца, каб вывесьці з-пад абвінавачаньня больш высокапастаўленых супрацоўнікаў ДАІ.

***

***

***

***

B***

***
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG