У Нацыянальным сходзе група дэпутатаў тэрмінова рыхтуе законапраект “Аб сродках масавай інфармацыі”. Ім прадугледжваюцца больш жорсткія ўмовы існаваньня мэдыяў і значна спрошчаная працэдура іх закрыцьця. Таксама мяркуецца ўвесьці захады дзеля абмежаваньня свабоды слова ў інтэрнэце.
“Спадзяемся, закон ня будзе прыняты гэтак хутка і вераломна. Мы патрабуем шырокага грамадзкага абмеркаваньня законапраекту”, -- кажа старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна.
Экспэрты БАЖ: СМІ будуць пастаўленыя на мяжу жыцьця Юрысты Цэнтру прававой абароны СМІ пры Беларускай асацыяцыі журналістаў пракамэнтавалі некаторыя палажэньні законапраекта «Аб сродках масавай інфармацыі». Яны заяўляюць, што прапанаваны законапраект можа істотна пагоршыць умовы дзейнасьці незалежных мэдыяў і могуць стаць «згубнымі для разьвіцьця незалежнай журналістыкі Рэспублікі Беларусь».
Міністэрства інфармацыі: “Журналістам няма чаго турбавацца”. Што кажуць наконт законапраекту дэпутаты і чыноўнікі?
Іншыя матэрыялы на гэтую тэму:
На сёньня ў рэгіёнах Беларусі захавалася 7 недзяржаўных грамадзка-палітычных выданьняў. Наклад іх тысяча і больш паасобнікаў. Прапануем вам інфармацыю і камэнтары галоўных рэдактараў зь некаторых выданьняў.
“Ясна, што з прыняцьцем гэтага закону варыянтаў кантролю за сродкамі масавай інфармацыі стане болей”, - пра гэта заявіў камэнтуючы праект закону аб СМІ, дырэктар кампаніі БелаПАН Алесь Ліпай.
Галоўны рэдактар інтэрнэт-газэты “Салідарнасьць” Аляксандар Старыкевіч мяркуе: “Яны рыхтуюцца да будучых прэзыдэнцкіх выбараў. Я ня думаю, што кампанія ў Палату прадстаўнікоў мае ўжо такую сур’ёзную вагу з улікам таго, як яны ў нас праводзяцца. Таму, каб не прымаць такія акты напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, гэта робіцца цяпер”
У дзяржаўных мэдыях спакойна ставяцца да законапраекту аб сродках масавай інфармацыі. Галоўны рэдактар выданьня “7 дней” Віктар Чыкін сказаў, што для яго рэдакцыі нічога не памяняецца
Aмбасадар Польшчы ў Рэспубліцы Беларусь Генрык Літвін паведаміў Свабодзе, што ў Польшчы няма рэгістрацыі інтэрнэт-СМІ.
"Галоўнай адметнасьцю інтэрнэту зьяўляецца свабода дзейнасьці, і ўсё што абмяжоўвае свабоду руху інфармацыі, у пэўнай ступені супярэчыць істоце існаваньня інтэрнэту".
“Імідж – нішто, захаваньне ўлады – усё”. Наколькі гэты праект можа пагоршыць сытуацыю са свабодай прэсы? Чаму гэтак раптоўна ўладам спатрэбілася прыняць гэты закон? На гэтыя пытаньні адказвае публіцыст Аляксандар Класкоўскі
Рэдактар газэты "Товарищ" Сяргей Вазьняк: “Я ўжо нічога не баюся"
Беларуская асацыяцыя журналістаў заклікае не прымаць новы закон “Аб сродках масавай інфармацыі” без шырокага абмеркаваньня. Журналісты заклапочаныя пагрозай абмежаваць іх правы на атрыманьне і перадачу інфармацыі, а таксама кантролем чыноўнікаў над інтэрнэтам.