Прапануем вам інфармацыю і камэнтары галоўных рэдактараў зь некаторых выданьняў.
Сёньня — дзень выхаду газэты “Нясвіжскі час”. Рэдактар Алесь Белы гаворыць аб новых абмежаваньнях у распаўсюджваньні выданьня:
“Гэтым разам улада запалохала мясцовых прадпрымальнікаў. Цяпер здараецца нават так, што наш супрацоўнік прадае газэту на прыступках крамы, да яго падыходзяць і кажуць: “Саступіце ад прыступак на два крокі, бо тут наша тэрыторыя”.
Газэта “Нясвіжскі час” пачынала некалькі гадоў таму з накладу ў адну тысячу асобнікаў. Пазьней узьнялася амаль да трох тысяч. Аднак на піку папулярнасьці ў чытачоў яе выдалілі з продажу ў шапіках “Саюздруку”, на пошце, у крамах гораду. Цяпер яшчэ Нясьвіскі райвыканкам забараніў даваць інфармацыю журналістам. Алесь Белы кажа, як можа адбіцца на працы журналістаў новы закон аб СМІ:
“Пакуль мы хоць скардзімся. То ў адну інстанцыю, то ў іншую. А як, ня дай Бог, набудзе сілу новы закон, то і гэтай магчымасьці пазбавімся. У чыноўнікаў будзе права адмаўляць нам фармальна. Ніхто цябе слухаць ня будзе. Рыхтуецца вельмі жорсткі закон, і недзяржаўным СМІ будзе вельмі цяжка выжываць”.
Рэдактар газэты “Ганцавіцкі час” Пятро Гузаеўскі:
“Калі раней артыкул 42 Закона аб СМІ даваў права рэдакцыям на акрэдытацыю, то цяпер гэтае права адбіраюць у рэдакцый і перадаюць органам мясцовай улады. Яны будуць вырашаць: даць ці ня даць журналістам акрэдытацыю на сваёй тэрыторыі. І, канечне, не дадуць!”
“Свабода” паведамляла, як адзін з чыноўнікаў Ганцавіцкага райвыканкама хапаў рукамі за вопратку журналіста, каб не пусьціць у залю, дзе адбывалася масавае мерапрыемства”. Пятро Гузаеўскі:
“Было гэта, і не адзін раз. Я нават міліцыю выклікаў. Прозьвішча яго Паплаўскі. Ён працуе ў ідэалягічным аддзеле райвыканкама.
Ці вось яшчэ — пра карэспандэнцкі пункт. Калі магчыма было ўзяць у арэнду памяшканьне, то сама рэдакцыя знаходзілася па адным адрасе, а карэспандэнцкі пункт — па іншым. Цяпер само паняцьце карэспандэнцкага пункту прыбіраецца. Увогуле, усе такія магчымасьці выжываць зьнікаюць”.
Далей слова галоўнаму рэдактар беларускамоўнай газэты “Наша слова” Станіслаў Судніку зь Ліды:
“Я ўжо 11 гадоў працую рэдактарам. Палічыце, колькі за гэты час міністраў інфармацыі зьмянілася? Душыць недзяржаўныя СМІ ўжо няма ніякага сэнсу. Колькі іх засталося? Таму пакуль я не хацеў бы рабіць трагедыю з таго, што ён там прымаецца”.
Суднік дадае, што рэдактары недзяржаўных СМІ дамагаюцца сустрэчы са стваральнікамі новага закону аб СМІ. Падрыхтавана адпаведнае патрабаваньне да дэпутатаў з усіх рэгіёнаў.