Іван Шунько: Ценявы зварот падаходным не выведзеш
Намесьнік міністра фінансаў у размове з карэспандэнтам Свабоды патлумачыў, адкуль узялася 12% стаўка.
Станіслаў Багданкевіч за мінімальны прыбытак без падатку
Былы старшыня Нацбанку Беларусі С.Багданкевіч мяркуе, што трэба было б вітаць увядзеньне адзінай стаўкі на ўзроўні 12%, бо ў Беларусі вельмі вялікая ценявая эканоміка.
В.Марахін: “Бедныя ня стануць бяднейшымі”
Віктар Марахін, намесьнік старшыні камісіі бюджэту, фінансаў і падатковай палітыкі ў Палаце прадстаўнікоў, кажа, што разглядаецца некалькі варыянтаў зьмены падатку.
Леанід Заіка: трэба рабіць не 12%, а 10%
Кіраўнік цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка сказаў, што гадоў 15 піша на гэтую тэму і даказваў, што гэта будзе лепшым спосабам для пачатку рэформы падатковай сыстэмы.
М. Дубовік: “Выбарнікі часта пытаюцца пра падаткі”
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Мікалай Дубовік кажа, што падтрымлівае ўдасканаленьне падатковай сыстэмы, найперш — зьмяншэньне памеру падаткаў.
С.Балыкін: падатак будзе плаціць прасьцей
Юрыст і прадпрымальнік Сяргей Балыкін мяркуе, што адзіная стаўка падаходнага падатку спрашчае яго cплату.
Беларускі ўрад спрабуе ўдасканаліць і спрасьціць парадак і ўмовы прымяненьня ў Беларусі падаходнага падатку з фізычных асобаў. На даручэньне прэм’ер-міністра Сяргея Сідорскага Мінфін распрацаваў некалькі варыянтаў шкалы падаходнага падатку. Цяпер у Міністэрстве фінансаў схіляюцца да 12%. Аднак, як паведамляе Міністэрства падаткаў і збораў, канчатковае рашэньне ў гэтым пытаньні пакуль не прынятае.
Цяпер у Беларусі дзейнічае пяціўзроўневая шкала: 9%,15%, 20%, 25%, 30%.
Паводле Міністэрства фінансаў, у 2006 годзе сярэдняя стаўка вынятку па падаходным падатку ў цэлым па народнай гаспадарцы Беларусі склала 12,5%.
Паводле эканаміста Міхала Залескага, увядзеньне 12% падатку будзе азначаць падвышэньне падатку для трох чвэртак насельніцтва краіны