Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іван Шунько: Ценявы зварот падаходным не выведзеш


Намесьнік міністра фінансаў Іван Шунько ў размове з карэспандэнтам Свабоды патлумачыў, адкуль узяліся 12%.



“Сярэдняя атрымалася такая стаўка падаходнага падатку – 12%. Рэальная. Калі падзяліць падатак у цэлым на сярэдні заробак у цэлым. Там жа прапануецца ня толькі зьмяніць стаўку, а наогул прапануецца памяняць падыходы да падаходнага падатку.

Прапануецца ня толькі стаўка 12%, але і прапануецца прымяняць у якасьці велічыні, якая не абкладаецца, бюджэт пражытковага мінімуму. А гэта па бедных слаях не б’е, а наадварот”.

Аднак, паводле спадара Шунько, пакуль гэта толькі прапановы.

А ці ўдасца з дапамогай новаўвядзеньняў вывесьці прыбыткі з ценю?На гэта Іван Шунько сказаў:

“Аднымі мерамі падаходнага падатку гэта не ўдаецца і не ўдасца. І мы гэту задачу ня ставім. Ценявы зварот падаходным нікому не ўдавалася вывесьці. Расея ўвяла 13% і нічога ня вывела з ценявога звароту”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG