Кангрэсмэн адзначыў, што з моманту затрыманьня Зэльцэра амэрыканскім дыпляматам дазволілі яго наведаць толькі два разы.
Пад час арышту, сказаў кангрэсмэн, амэрыканскага адваката неаднаразова зьбівалі. Нягледзячы на тое, што Зэльцэр хворы на дыябэт і на цяжкую форму артрыту, улады адмаўляюць яму ў неабходных леках. Нядаўна тэрмін знаходжаньня Эмануіла Зэльцэра пад вартай быў працягнуты.
Кангрэсмэн Элсі Гастынгс запатрабаваў ад беларускага ўраду забясьпечыць Эмануілу Зэльцэру магчымасьць стасункаў з консульскімі супрацоўнікамі, доступ да неабходнай мэдычнай дапамогі і гарантаваць, што ён ня будзе ізноў падвергнуты зьбіцьцю і прыніжэньню чалавечай годнасьці.