Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: скарга на старшыню гарвыканкаму не задаволеная


У пастанове судзьдзі Галіны Кужалевай аргумэнты аўтараў скаргі названыя надуманымі.
7 сакавіка актывісты падалі на імя Шорыкава заяўку на правядзеньне мітынгу й шэсьця да гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці БНР й не атрымалі адказу дагэтуль. Гэта й сталася нагодай для суду.
Прадстаўніца гарвыканкаму Ала Галушка прэтэнзіі актывістаў не прызнала. Паводле яе слоў, усім заяўнікам адказ быў адпраўлены звычайнай поштай. Чаму заяўнікі мерапрыемстваў не атрымалі адказаў яна ня ведае.
На заўвагу скаржнікаў, чаму адказы не даслалі замоўнай поштай -- спадарыня Галушка адказала, што гарвыканкам ня мае на тое сродкаў. Акрамя таго яна спаслалася на закон “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”, у якім не прапісана як трэба дасылаць заяўнікам адказы.
Судзьдзя Галіна Кужалева ў сваім выраку падтрымала пазыцыю гарвыканкаму, спаслаўшыся на закон “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”.
Праз суд актывісты намагаліся абавязаць гарвыканкам разгледзець іх заяўку зноў і адказаць ім, як таго вымагае заканадаўства.
Учора судзьдзя Галіна Кужалева не задаволіла скаргі актывіста Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Мікалая Расюка. Той намагаўся праз суд прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасьці кіраўніка справаў гарвыканкаму Ігара Аўсеенку. Гэты чыноўнік, на думку Расюка, перавысіў свае паўнамоцтвы, забараніўшы мітынг і шэсьце да Дня Волі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG