Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пастара Ганчарэнку аштрафавалі на 1 мільён 400 тысяч


Суд Маскоўскага раёну Менску аштрафаваў пастара Царквы “Новае жыцьцё” Вячаслава Ганчарэнку на 1 мільён 400 тысячаў рублёў.

В. Ганчарэнку прызналі вінаватым у парушэньні закону падчас збору подпісаў за ўнясеньне зьменаў у Закон аб рэлігіі, а таксама Адміністрацыйны кодэкс.

Адміністрацыйную справу завялі супраць трох чалавек.

21 красавіка Паўла Севярынца пакаралі штрафам у 1 мільён 400 тысячаў рублёў.

Ініцыятыўная група здолела сабраць 50 тысячаў подпісаў і перадала іх у Канстытуцыйны суд.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG