Касю будуць судзіць у Полацкім судзе. Яна стала дзясятай актывісткай арганізацыі, якую прыцягнулі да крымінальнай адказнасьці за ўдзел у незарэгістраванай ў Беларусі арганізацыі “Малады фронт”.
Летась у сьнежні Касю Салаўёву адлічылі з Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, дзе яна вучылася на настаўніцу ангельскай мовы.
25 сакавіка яе затрымалі падчас разгону вулічнай акцыі ў Менску і пакаралі арыштам на 5 сутак. Паколькі суд меў адбыцца 27 сакавіка, прызначылі новую дату – 8 красавіка. Суд пачнецца ў 10.30.