Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сhicago Тribune : “Беларусь засталася звонку”


“Новая жалезная заслона Эўропы”. Так называецца артыкул журналіста Тома Хандлі, надрукаваны ў амэрыканскім выданьні Сhicago Тribune. Журналіст піша пра наступствы канцэпцыі аб’яднанай Эўропы для Беларусі і Ўкраіны. У гэтай сувязі ён прыводзіць меркаваньні вядомых заходніх экспэртаў ды жыхароў краін - суседзяў Эўразьвязу.


Карэспандэнт Сhicago Тribune пачынае свой артыкул з карцінкі на памежнай польскай чыгуначнай станцыі Тэрэспаль.У старым будынку чыгуначнага вакзалу грэецца групка жанчын з залатымі зубамі…Ні для каго не сакрэт, што гэта кантрабандысткі з суседняй Беларусі. Рыхтуючыся да чарговага штодзённага змаганьня з мытнікамі, жанчыны апранаюць на сябе слой за слоем набытыя ў Польшчы новыя шмоткі.

Знайсьці працу дома не складана, але за яе будуць плаціць не болей за 100 даляраў у месяц
”Знайсьці працу дома не складана, але за яе будуць плаціць не болей за 100 даляраў у месяц. Нават у Беларусі гэтага недастаткова, каб пражыць”, кажа журналісту адна з жанчын на чыгуначнай станцыі Людміла.

Падобна іншым яна зарабляе на жыцьцё памежным гандлем. Штодня напаўняе валізкі і плястыкавыя торбы танным адзеньнем ды іншымі таварамі з польскіх супэрмаркетаў, а потым вязе іх кантрабандай у Беларусь на продаж. Згодна зь беларускімі правіламі, за адну паездку ў краіну шмат тавараў не ўвязеш. Некаторыя жанчыны вымушаныя рабіць па тры паездкі на дзень.

”Наш прэзыдэнт, ад якога мы ня можам пазбавіцца, а таксама яго сын, які будзе яго замяшаць яшчэ гадоў 60, жадае, каб у Беларусі ўсе былі беднымі”, кажа Людміла.

Пакуль жанчыны карыстаюцца шматразовымі польскімі візамі, піша Сhicago Тribune. Аднак хутка яны сутыкнуцца зь неабходнасьцю набываць візы шэнгенскія. Яны значна даражэйшыя. Адна візавая адзнака ў пашпарце каштуе каля 100 даляраў (60 эўра). "Для нас гэта - гамон”, кажа жанчына.

"Цяпер мы адчуваем сябе адрэзанымі ад Польшчы ды ад астатняй Эўропы”, кажа другая беларуска, 24-хгадовая Аня, дарэчы, полька паводле нацыянальнасьці. Пасьля сканчэньня польскага каледжу дзяўчына працуе бухгальтэркай у невялікім гарадку Седліцэ на ўсходзе Польшчы. Для яе не існуе праблемаў прыяжджаць дамоў у Беларусь, аднак Анінай сям’і наведваць Польшчу будзе значна цяжэй.

Гэта не было жаданьнем Шэнгену, але сталася адным з найбуйнейшых яго наступстваў
Як піша амэрыканскае выданьне Сhicago Тribune, новыя эўрапейскія межы выклікаюць праблемы ня толькі на чалавечым, але і на больш высокім геапалітычным узроўні. Яны дзеляць кантынэнт на каталіцкі ды пратэстанцкі Захад і на праваслаўны Ўсход. Нягледзячы на тое, што Брусэль хоча, каб Беларусь і Ўкраіна крочылі ў празаходнім накірунку, ягоная палітыка можа мець зваротны эфэкт.

Паводле гісторыка зь Йельскага унівэрсытэту Цімаці Снайдэра, Шэнгенская зона зь яе вольным перамяшчэньнем “вымушае Эўразьвяз стварыць умацаваную вонкавую мяжу, каб аддзяліцца ад больш бедных суседзяў.

“Гэта не было жаданьнем Шэнгену, але сталася адным з найбуйнейшых яго наступстваў”, зазначае Цімаці Снайдэр.

Добра, калі вы ў Эўразьвязе, але эўрапейскія краіны з найбольшымі праблемамі - Беларусь - зараз бачаць перад сабой высокую эўрапейскую заслону
Навуковы супрацоўнік брытанскага стратэгічнага цэнтру "Чатэм-Хаус" Робін Шэфэрд кажа:

“Асноўнай ідэяй, якая стаяла перад Эўразьвязам, было стварэньне Эўропы, адзінай і вольнай…Добра, калі вы знаходзіцеся ў Эўразьвязе, але эўрапейскія краіны з найбольшымі праблемамі - Беларусь - або тыя, якія спрабуюць вырвацца з кола гэтых праблем - Украіна - зараз бачаць перад сабой высокую эўрапейскую заслону і застаюцца звонку”

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG