Кампанію па адкліканьні дэпутата арганізавалі мясцовыя прадстаўнікі аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Падставай для адкліканьня стала адмена сацыяльных льготаў, у тым ліку і для студэнтаў, за якую прагаласаваў у парлямэнце дэпутат.
Як паведаміў гомельскі актывіст Пётар Кузьняцоў, за адкліканьне дэпутата паставілі свае подпісы 60 студэнтаў Гомельскага ўнівэрсытэту. Стала вядома, што копія гэтага сьпісу трапіла ва ўнівэрсытэт з гарвыканкаму, і 28 сакавіка студэнты былі выкліканыя да дэкана філялягічнага факультэту на размову.
“Іх прымусілі даць пісьмовыя тлумачэньні, чаму яны ўдзельнічалі ў кампаніі па адкліканьні дэпутата. Пакуль невядома, ці будуць супраць іх скарыстаныя нейкія рэпрэсіўныя дзеяньні”, паведаміў П.Кузьняцоў.