Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Газавае” пытаньне абмяркуюць 21 сакавіка


Цана на расейскі газ для Беларусі ў другім квартале можа быць вызначана пад час паседжаньня саюзнага саўміна 21 сакавіка.


Пра гэта сёньня паведаміў першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімер Сямшака.

Цяпер Беларусь купляе расейскі газ па 119 даляраў за тысячу кубамэтраў. На пачатку сакавіка пасол Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў сказаў, што цана на газ падвысіцца цягам гэтага году для Беларусі на 7-10% .

Паседжаньне саюзнага савета міністраў адбудзецца ў Менску 21 сакавіка. “Газавае” пытаньне будзе абмяркоўвацца ў вузкім коле.

Цяпер беларускі бок вядзе перамовы з “Газпромам” і ўрадам Расеі.

“Мы спрабуем патлумачыць неабходнасьць карэктыроўкі самой формулы разьліку цаны на газ”, - сказаў Уладзімер Сямшака.

У "Газпроме" гэтыя заявы беларускага віцэ-прэм'ера пакуль не камэнтуюць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG