Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Калініградзе загінулі пілёты зь Беларусі


3 сакавіка 26-ці гадовы Ўладзімер Стрэж і 29-цігадовы Мікалай Вяко былі знойдзеныя мёртвымі ў Калініградзе ў кватэры, якую яны здымалі.


Як паведамляюць сёньня калінінградзкія мэдыі, у іхнай кухні была ўключаная газавая гарэлка, а ў хаце стаяў кіслы задушлівы пах. Экспэрты ўстанавілі, што сьмерць у выніку ўдушша наступіла прыкладна за дзьве гадзіны да вылету лётчыкаў у іх чарговы рэйс.

Уладзімер Стрэж паходзіў з Бабруйску, а Мікалай Вяко – зь Менску. Пасьля стажыроўкі ў ЗША абодва былі запрошаныя лятаць на “боінгах” у Калінінград.

Мікалай быў адзіным сынам у бацькоў. У Менску ў яго таксама засталіся пяцімесячная дачка і жонка. Уладзімер не пасьпеў стаць бацькам. Незадоўга да трагедыі яго цяжарная жонка зьбіралася пераехаць з Беларусі ў Калінінград.

Бацькі загіблых пілётаў другой клясы зьбіраюцца падаць у суд на калінінградзкіх камунальнікаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG