Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блогера Гарбунова ў Берасьці арыштавалі на 15 сутак

абноўлена

Блогеры Сяргей Пятрухін (зьлева) і Дзьмітрый Гарбуноў
Блогеры Сяргей Пятрухін (зьлева) і Дзьмітрый Гарбуноў

У Берасьці яшчэ аднаго блогера пакаралі арыштам на 15 сутак. Раней такі вырак завочна атрымаў блогер Сяргей Пятрухін.

Суд Ленінскага раёну Берасьця засудзіў блогера Дзьмітрыя Гарбунова на 15 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаванай масавай акцыі.

Не дапамагло і тое, што Гарбуноў прад’явіў у судзе рэдакцыйнае заданьне ад «Брестской газеты», паводле якога ён накіроўваўся асьвятляць акцыю.

Яго ўзялі пад варту і павезьлі на суткі з залі суду.

Гарбуноў хадайнічаў у судзе выклікаць у суд сябра АГП Уладзімера Вуека, які ў часе Маршу недармаедаў 5 сакавіка ў Берасьці займаўся арганізацыяй перамоваў з уладамі.
Таксама Гарбуноў прапаноўваў апытаць старшыню Берасьцейскага гарвыканкаму Аляксандра Рагачука, які ў часе Маршу выйшаў на перамовы да пратэстоўцаў, запрасіўшы іх у актавую залю гарвыканкаму. Суд гэтыя хадайніцтвы адхіліў.

У часе паседжаньня судзьдзя Сьвятаслаў Каліна выдаляў з залі прысутных, якія выказвалі абурэньне, у прыватнасьці, вымушаны быў пакінуць памяшканьне праваабаронца Ўладзімер Вялічкін.

Таксама судзьдзя не дазваляў прысутным пісаць паведамленьні праз тэлефон, рабіць гукавую анлайн-трансьляцыю (хоць запіс аўдыё ў судзе нельга забараняць). Уздоўж сьценаў стаялі міліцыянты, якія кантралявалі, каб ніхто не карыстаўся мабільнымі тэлефонамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG