Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіст Грышанаў знаходзіцца ў ізалятары ў Воршы, праводзіцца праверка ў крымінальнай справе


Ігар Грышанаў, архіўнае фота
Ігар Грышанаў, архіўнае фота

Ігара Грышанава трэці дзень утрымліваюць у аршанскім ізалятары. Гэта Свабодзе пацьвердзіў дзяжурны ізалятару і дадаў, што Ігар Грышанаў падазраецца ва ўчыненьні злачынства, а справу, у якой ён фігуруе, правярае сьледчы Сяргей Трашчанок з раённага ўпраўленьня Сьледчага камітэту.

У размове з карэспандэнтам Свабоды Сяргей Трашчанок адмовіўся ўдакладніць, у злачынстве паводле якога артыкулу КК падазраецца Ігар Грышанаў.

«Праводзіцца праверка, на якую ёсьць 3 дні. Калі падазрэньні ў дачыненьні Грышанава не пацьвердзяцца, яго вызваляць. Маці Грышанава пра гэтую сытуацыю ведае», — сказаў сьледчы.

Актывіст Ігар Грышанаў, як мяркуюць ягоныя аднадумцы ў Воршы, быў затрыманы напярэдадні «Маршу недармаедаў», які адбыўся ў горадзе 12 сакавіка. За дзень да маршу міліцыянты патрабавалі ад Ігара Грышанава зьявіцца ў міліцыю разам з дакумэнтамі, датычнымі ягонай працы ў газавым каапэратыве вёскі Стаўры. Ігар Грышанаў адмаўляўся ісьці ў міліцыю бяз позвы.

Аршанскія актывісты забілі трывогу аб лёсе Ігара Грышанава пасьля таго, як 13 сакавіка так і не пабачылі яго сярод адміністрацыйна затрыманых у мясцовым судзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG