22 чэрвеня магло б споўніцца 100 гадоў Тадэвушу Канвіцкаму — аднаму з самых таленавітых польскіх літаратараў і кінэматаграфістаў 20-га стагодзьдзя. Ён нарадзіўся і вырас на Віленшчыне, ведаў беларускую мову і сам казаў пра тое, што вельмі зьвязаны зь Беларусьсю.
За тры дні да заканчэньня ўльтыматуму Ўкраіны Аляксандр Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны захоўваць спакой і абвясьціў аб доўгай замежнай камандзіроўцы — з заплянаванай сустрэчай з Уладзімірам Пуціным. Якія «праблемныя пытаньні» яны абмяркуюць — не ўдакладняецца.
Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.
Пра гэта на прэсавай канфэрэнцыі ў Беластоку заявіў праваабаронца і ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі.
Яшчэ 250 гадоў таму тры чвэрці беларусаў былі ўніятамі, сёньня іх, імаверна, менш за 1%. Разьбіраемся, чаму аўтэнтычная рэлігійная канфэсія, якая магла б стаць для беларусаў нацыянальнай, амаль зьнікла на сваёй радзіме.
Пытаньне запрашэньня сваякоў да сябе ў госьці вельмі актуальнае для тых беларусаў, якія ўжо шмат гадоў ня маюць магчымасьці прыехаць на радзіму.
Некаторыя з высланых за межы Беларусі былых палітвязьняў расказалі праваабарончаму цэнтру «Вясна», як прайшоў для іх год на волі, але ў выгнаньні.
У Грузіі з 2014 году колькасьць насельніцтва павялічылася на 5,8 % (на 216 тысяч чалавек) і ў 2025 годзе склала 3 929 581 чалавек.
20 чэрвеня ў Вільні прайшоў беларуска-літоўскі сямейны фэстываль «Пад чароўным дрэвам».
З 1 ліпеня кліенты беларускіх банкаў абавязаныя будуць даваць доступ да сваёй геалякацыі, каб карыстацца інтэрнэт-банкінгам. Расказваем, хто акажацца ў больш уразьлівым становішчы, чаму сілавікам не патрэбная гэтая інфармацыя і адкуль яны раней бралі зьвесткі пра месца знаходжаньня людзей.
Беларускія перавозчыкі зьмянілі маршруты аўтобусаў на Каўказ і Чорнае мора пасьля нядаўняга інцыдэнту ў Бранскай вобласьці. Цяпер рэйсы ў бок Геленджыка, Грузіі і іншых каўкаскіх рэгіёнаў будуць праходзіць у абыход Браншчыны, паведамілі ў эфіры тэлеканала АНТ.
Былы палітвязень Сяргей Ціханоўскі да першай гадавіны свайго вызваленьня запісаў відэазварот, у якім расказаў пра жыцца пасьля выхаду на волю.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп напісаў у сацсетцы Truth, што больш ня хоча сябраваць з прэм’ер-міністаркай Італіі Джорджай Мэлёні. Ён зазначыў, што яе папулярнасьць сярод італьянскіх выбаршчыкаў «вымушае жадаць лепшага».
Беларускія мэдработнікі — гэта «людзі, якія штодня бяруць на сябе адказнасьць за чалавечае жыцьцё і здароўе», заявіла лідэрка дэмсілаў Сьвятлана Ціханоўская 21 чэрвеня з нагоды з нагоды прафэсійнага сьвята мэдыкаў.
Менскі гарадзкі суд вынес жорсткі прысуд сям’і Корсакавых. 56-гадовага Дзьмітрыя асудзілі на 14 гадоў калёніі, яго жонку Тацяну — на 12 гадоў, а іх дачку Пелагею, якая цяпер жыве ва Ўкраіне, завочна асудзілі на 11 гадоў зьняволеньня.
21 чэрвеня 2025 году ў выніку перамоваў паміж ЗША і рэжымам у Беларусі былі вызваленыя 14 палітвязьняў. Але вяртаньнем дадому для іх гэты дзень ня стаў — палітвязьняў вывезьлі зь месцаў зьняволеньня і неўзабаве даставілі ў Літву.
Грузінскі грамадзянін правядзе за кратамі найбліжэйшыя тры месяцы, пакуль пракуратура будзе весьці сьледзтва.
За станам пацыентаў працягваюць сачыць.
Яшчэ адна краіна, куды вандруюць беларусы, зьмяніла правілы ўезду.
Расказваем пра партал, дзе адмыслоўцы сабралі пад дзьве сотні гульняў розных жанраў і стылістыкі, ад сусьветна вядомых бэстсэлераў і вечнай клясыкі да нішавых праектаў. Пераклады гульняў — як аматарскія, так і афіцыйныя.
Аляксандар Лунчук быў адным з дактароў, якія адрэагавалі ў сацыяльных сетках на абразьлівую заяву Аляксандра Лукашэнкі пры адкрыцьці шпіталю ў Горадні пра тое, што многія дактары нібыта просяцца назад у Беларусь.
Пасьля прыняцьця новага закону Палатай прадстаўнікоў і ўхваленьня з боку Савету рэспублікі праваабарончыя арганізацыі назвалі новыя палажэньні дакумэнту дыскрымінацыйнымі.
Сталічны транспарт рыхтуе апошні этап пераходу з папяровых на выключна электронныя носьбіты.
Колішнія і былыя студэнты і выкладчыкі ЭГУ трапілі ў Беларусі пад рэпрэсіі, бо яго прызналі «экстрэмісцкай арганізацыяй». Сілавікі зацікавіліся нават тымі, хто вучыўся там 10 гадоў таму. Аднак сярод дзеячоў, некалі зьвязаных з гэтай ВНУ, ёсьць і блізкія да ўладаў пэрсанажы. Расказваем пра іх.
19 чэрвеня магло споўніцца 50 гадоў блогеру і інтэрнэт-актывісту, вэб-майстру Радыё Свабода Ўладзімеру Каткоўскаму. Ён пайшоў з жыцьця 25 траўня 2007 году пасьля цяжкой аўтамабільнай катастрофы і амаль году ў коме.
Анатоль Котаў, былы беларускі дыплямат і спартовы функцыянэр, зьнік у жніўні 2025 году. Амаль праз год журналісты-расьсьледнікі даведаліся некаторыя дэталі гэтага зьнікненьня.
Пасьля трагічнага здарэньня ў Бранскай вобласьці палітык даручыў увесьці забарону на падобныя паездкі ў суседнюю краіну.
Чаму сыстэму аховы здароўя Беларусі можна назваць астраўной мэдыцынай? Чаму ў Беларусі найвышэйшая ў рэгіёне сьмяротнасьць ад сэрцава-судзінных хваробаў? Чаму сучасныя лекі не пастаўляюць у Беларусь? І чаму пабудова новых шпіталёў не паляпшае якасьць мэдыцыны?
За больш як чатыры гады расейскай маштабнай вайны супраць Украіны сьпіс вырабаў, якія на замову з Расеі вырабляюць у беларускіх калёніях, значна павялічыўся.
З ініцыятывы Міністэрства аховы здароўя пашыраць сьпіс забароненых для курэньня зонаў.
У выніку абстрэлу ў Бранскай вобласьці Расеі пацярпелі дзеці з Беларусі, юныя футбалісты ехалі на адпачынак у расейскі Геленджык. Паглядзелі, якія туры прапануюць беларусам у Расеі і наколькі бясьпечная дарога туды і сам адпачынак.
Кіраўнік Бранскай вобласьці Расеі Ягор Кавальчук заявіў, што ў выніку абстрэлу з боку ўкраінскіх сілаў пацярпеў аўтобус, у якім дзіцячая футбольная каманда з Гомля ехала на адпачынак у расейскі Геленджык. Ва Ўкраіне здарэньне назвалі «інфармацыйнай правакацыяй Крамля».
У першы дзень пасьля здарэньня шэраг мэдыя паведамілі пра беларуса, якога польскія сілавікі затрымалі пры спробе схавацца на тэрыторыі беларускага консульства ў Белай Падляскай.
Толькі на Менскі трактарны завод патрэбныя 1244 чалавекі. Галоўнаму бухгальтару абяцаюць 8500 рублёў. Паглядзелі, што з дэфіцытам кадраў на буйных прадпрыемствах і якія заробкі абяцаюць каштоўным спэцыялістам. А таксама параўналі гэтыя прапановы з тым, колькі ў Беларусі гатовыя плаціць чыноўнікам.
Абвінавачаньняў афіцыйна пакуль нікому ня выставілі. Польская паліцыя просіць у жыхароў Белай Падляскай падзяліцца зь ёю запісамі відэарэгістратараў аўтамабіляў, каб аднавіць маршрут забойцы.
Разьбіраемся, якія памылкі часьцей робіць штучны інтэлект у вуснай беларускай мове. А таксама расказваем пра ініцыятывы, якія спрабавалі яго навучыць на ёй гаварыць.
За мінулы год махляры выманілі ў беларусаў 80 мільёнаў рублёў. Якія схемы яны выкарыстоўваюць і чаму людзі вераць у іх — разьбіраемся.
Грамадзяне Швайцарыі на рэфэрэндуме 14 чэрвеня галасавалі «за» ці «супраць» ініцыятывы, якая прадугледжвала што сталае насельніцтва краіны будзе абмежавана да 10 мільёнаў чалавек.
Госьцяй новага выпуску «Канапы» стала Іна Кулей — грамадзкая дзяячка, жонка былога кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча.
У Беларусі працуе больш за 1400 аграсядзібаў, у год яны прымаюць 472 тысячы чалавек. На гэты бізнэс пастаянна цісьне дзяржава. Паглядзелі, што прапануюць аграсядзібы беларусам сёлета і ці лёгка туды трапіць.
Паводле зьвестак праваабаронцаў, за кратамі ў Беларусі знаходзяцца як мінімум 869 палітычных зьняволеных. Кожны месяц такі статус атрымліваюць па 30–50 новых вязьняў. Толькі ў «справе ЭГУ» за некалькі дзён у краіне прайшло больш чым 60 ператрусаў.
Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі стварае міжнародную праваабарончую фундацыю, які будзе працаваць ня толькі зь Беларусьсю. Бяляцкі застанецца старшынём праваабарончай арганізацыі «Вясна», аднак будзе займацца пераважна міжнароднымі справамі.
Футбольны турнір, які пачынаецца сёньня ў Мэксыцы, ЗША і Канадзе, можа стаць самым масавым чэмпіянатам у гісторыі чалавецтва. Яго можна будзе паглядзець у тым ліку і ў Беларусі.
Інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat, партал «Тры сланы», мэдыя — у апошні час адразу некалькі беларускіх праектаў за мяжой зазналі DDoS-атакі, спробы ўзлому і нават вынішчэньне дадзеных. Разьбіраемся, як гэта адбываецца, колькі каштуе і кім можа быць арганізавана.
Праваабаронцы «Вясны» патрабуюць тэрміновай увагі да лёсу гэтых людзей ды іх неадкладнага вызваленьня.
У праваабарончым цэнтры «Вясна» паведамілі новыя дэталі так званай «справы Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту», які ўлады Беларусі прызналі «экстрэмісцкім».
Загрузіць яшчэ