У Ленінскім раённым судзе Берасьця за ўдзел у несанкцыянаваным маршы дармаедаў пакараны мясцовы блогер Сяргей Пятрухін.
Працэс над ім пачаўся ўчора, але быў адкладзены. Сёньня на пасяджэньне блогер не прыйшоў.
У судзе сьведка-міліцыянт расказаў, што блогер Пятрухін з камэрай «правакаваў людзей». Суд адбываўся без самога Пятрухіна, ён быў пакараны завочна 15 суткамі арышту.
Берасьцейскі блогер Сяргей Пятрухін вядзе трансьляцыі і зь мітынгаў, і з суду над сабою.