Між іншага мае быць агучаны вырак у справе Аляксея Раманава, разгляд якой учора ня скончылі праз блытаніну ў паказаньнях міліцыянтаў. Затрымалі хлопца ўначы на 11 сакавіка, інкрымінуюць дробнае хуліганства. На час перапынку ў разглядзе судзьдзя адпусьціла яго дахаты.
Таксама мае адбыцца суд над затрыманым раніцай 13 сакавіка Юрасём Грынявецкім, адзінокім бацькам 14-гадовай дачкі. Чакаюцца суды над затрыманай учора Інгай Судзілоўскай і над кіраўніцай аб’яднаньня прафсаюзаў РЭП Галінай Сьмірновай, якую затрымалі перад пачаткам мітынгу, увечары адпусьцілі, а ў панядзелак затрымалі зноў. Суду чакае былы палітвязень Яўген Васьковіч. Усе яны знаходзяцца ў ізалятары.
Невядома, калі адбудзецца суд над затрыманым у ноч на 11 сакавіка Максімам Буйніцкім. Яму інкрымінуюць арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу.