У Польшчы далей ідзе дождж. Паводка — ня меншая за паводку 1997 году, якую ў Польшчы, Чэхіі і Нямеччыне тады назвалі "паводкай тысячагодзьдзя" — прымусіла тысячы польскіх сем’яў пакінуць сваё затопленае жытло. На поўдні краіны людзі ўжо чакаюць, пакуль сыдзе вада, каб вярнуцца да сваіх зруйнаваных дамовак; на поўначы краіны людзі ўсё яшчэ чакаюць прыходу найвышэйшай хвалі, мацуючы ахоўныя валы ўздоўж берагоў рэк і спадзеючыся, што іхнія дамоўкі вада абміне.