У аўторак, у Міжнародны дзень памяці ахвяраў нацызму і сталінізму, які быў уведзены АБСЭ ў 2009 годзе, зь Менску ў Катынь выправілася пілігрымка для ўшанаваньня памяці беларусаў, закатаваных у гэтых мясьцінах органамі НКВД.
Паездкі ў Катынь, ва ўгодкі падпісаньня пакту Молатава-Рыбэнтропа, сталі ўжо традыцыйнымі — сёньня паездка была арганізаваная трэці раз. Пілігрымку ладзілі рух «За Свабоду» і рух салідарнасьці «Разам». У перапоўненым аўтобусе ў Катынь прыехалі 44 чалавекі: сьвятары, сваякі палітвязьняў, гісторыкі, грамадзкія актывісты, а таксама дзеці.
Памінальную імшу ў польскай частцы Катынскага мэмарыялу і ў так званай расейскай частцы, дзе пахаваныя рэпрэсаваныя ў 1930-я гады савецкія грамадзяне, правялі айцец Леанід Акаловіч і кіроўны япіскап Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ўладыка Сьвятаслаў, які прыехаў з Канады. Уладыка Сьвятаслаў маліўся за ахвяраў сталінізму, сярод якіх быў і брат ягонага дзеда — фальклярыст Язэп Логін з Наваградчыны.
Беларускія пілігрымы прынесьлі да магіл бел-чырвона-белыя сьцягі. Пілігрымы пакінулі ў Катыні вянкі, сьвечкі, палявыя кветкі зь Беларусі. Госьці зь Менску ўглядаліся ў сьпісы катынскіх ахвяраў і знаходзілі сярод іх ураджэнцаў Беларусі. Паводле гісторыка Ігара Кузьняцова, у Катыні былі забітыя і пахаваныя 1560 ураджэнцаў Беларусі, а ўсяго ў Катыні страцілі жыцьцё ня менш як 4500 людзей.
Пасьля памінаньня ахвяраў Катыні ўдзельнікі менскай пілігрымкі прачыталі малітву і за цяперашніх беларускіх палітвязьняў ды зачыталі іхныя прозьвішчы.
Эўрапейскі дзень памяці ахвяраў усіх таталітарных і аўтарытарных рэжымаў быў уведзены рэзалюцыяй Эўрапейскага парлямэнту 2 красавіка 2009. Эўрапарлямэнт пастанавіў, што гэты дзень будзе адзначацца 23 жніўня, у гадавіну падпісаньня пакту Молатава-Рыбэнтропа ў Маскве. 3 ліпеня 2009 году рэзалюцыю ў падтрымку адзначэньня памяці па ахвярах таталітарных рэжымаў у дзень 23 жніўня прыняла Арганізацыя бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ).
Фотарэпартаж з Катыні — на нашым сайце пазьней.