«Абажурчык» — адзіная прыватная кнігарня ў Віцебску, якая спэцыялізуецца на продажы дзіцячай літаратуры. І адзіная ў горадзе, дзе чытаюць дзецям уголас. Гаспадыня кнігарні расказала Свабодзе, як за апошнія тыдні зьмянілася яе праца, што робіцца, каб ня страціць пляцоўку, дзе заахвочваюць да чытаньня