Якую Беларусь пабачаць госьці на «Славянскім базары». ФОТА
Кожны «Славянскі базар» Віцебск наведваюць тысячы турыстаў. Сёлета падчас фэстывалю для іншаземцаў у Беларусь адкрыты бязьвізавы ўезд. Замест візы на любым пункце пропуску дастаткова паказаць квіток на «Славянскі базар». Якім пабачаць фэстывальны горад госьці Беларусі?
У Віцебску дзейнічаюць турысцка-інфармацыйныя цэнтры. Езьдзяць аўтобусы з агляднымі экскурсіямі. Пра «Славянскі базар» пасажырам расказваюць нават у аўтобусах і тралейбусах, маршрут якіх пралягае паўз амфітэатар.