Паўтара месяца таму на частаце 87,5 FМ зьявілася новая беларускамоўная радыёстанцыя зь лёгкай музыкай — Радыё Relax. У эфіры няма навінаў і звыклых вядучых, замест банальных размоваў — кароткія ўрыўкі зь літаратурных твораў, цытаты, мудрыя думкі знакамітых людзей, прагнозы надворʼя, конкурсы і шмат лёгкай, спакойнай музыкі.