Намесьнік старшыні прэзыдыюму Акадэміі навук Беларусі Сяргей Чыжык сьцьвярджае, што Касьцюшку нельга лічыць нацыянальным героем Беларусі, бо ён адстойваў інтарэсы Польшчы і ЗША.
Cуд Менскага раёну прыгаварыў трох непаўналетніх за распаўсюд псыхаактыўных рэчываў у складзе арганізаванай групы (частка 3 артыкулу 328), да 10 і 8 гадоў пазбаўленьня волі. Да іх прымянілі амністыю — тэрмін скарацілі на 2 гады.
Каб вучыцца бясплатна, цяпер студэнт павінен мець бал 9,61 і вышэй. А калі бал ніжэйшы за 8,8, студэнт будзе плаціць за вучобу 2 тысячы эўра.
Што працуе і што не працуе ў заканадаўстве аб хатнім гвалце?
«У журналістаў наагул няма ніякіх падставаў цікавіцца службовай перапіскай канцэрну».
Па выніках 7 месяцаў 2019 году адбылося 120 злачынстваў на бытавой глебе з прычыненьнем цяжкіх цялесных пашкоджаньняў. 55 чалавек загінулі ад рук тых, з кім вядуць сумесную гаспадарку.
Ён здаў ЦТ «мэтадам тыку» і, ня ведаючы кітайскай мовы, набраў па ёй 34 балы. Судзіцца зь Мінадукацыі з прычыны перапоўненасьці гімназічных клясаў. І рвецца ў парлямэнт.
Злата Савостава, якая наехала на актывіста Леаніда Кулакова каля рэстарана «Поедем поедим», ніякай адказнасьці не панесла. Усе грошы заплаціць яе маці Сьвятлана.
Старшыня грамадзкага абʼяднаньня «Камітэт салдацкіх маці» Галіна Чыгрынава падтрымлівае новыя зьмены ў закон аб адтэрміноўках. Кажа, што яе меркаваньне грунтуецца на размовах з салдатамі, іх семʼямі і камандзірамі.
Экспэрты выказваюць асьцярогу, што з прыняцьцем закону аб адтэрміноўках моладзь масава паедзе паступаць у замежныя ВНУ. І гэта павялічвае пагрозу «ўцёкаў мазгоў». А прадстаўнікі Міністэрства абароны і дэпутаты перакананыя, што гэта «штучна створаная праблема», масавай эміграцыі чакаць ня варта.
Выпускнікі мараць стаць дыпляматамі, праграмістамі, стаматолягамі, перакладчыкамі, і зусім мала хто ў будучыні хоча працаваць на зямлі — інжынэрамі-мэліяратарамі, заатэхнікамі, аграномамі.
Пра гэта прадстаўнік Палаты прадстаўнікоў расказаў на адмысловай прэс-канфэрэнцыі.
Пра гэта дэпутат Сяргей Бобрыкаў паведаміў на прэс-канфэрэнцыі, прысьвечанай новым правілам прызыву ў армію.
Чаму ўзьнікае залежнасьць ад псыхаактыўных рэчываў, а «кайф» не вырашае праблемы? Чаму ў Беларусі алькаголь выйшаў на першае месца, а ў Эўразьвязе — канабіс, які прыводзіць да шызафрэніі? Чаму пажылыя людзі ўжываюць сэдатыўныя сродкі і карвалол, а моладзь — стымулятары?
Шмат гадоў пры Беларускім фондзе культуры працавала камісія «Вяртаньне», якую ачольваў прафэсар Адам Мальдзіс. Камісія выдала 7 тамоў вопісаў тысяч артэфактаў, вывезеных у розныя часы зь Беларусі. Свабода сабрала топ-5 каштоўнасьцяў, якія вяртаць ніхто не зьбіраецца.
Шэсьць з паловай гадоў Тацяна і Дзьмітры Шымановічы ня могуць падзяліць сына і судзяцца. 5 ліпеня 11-гадовы Ігнат апынуўся ў дзіцячым прытулку.
Чым небясьпечныя кляшчы; чаму абавязкова трэба здаць кляшча на аналіз і колькі гэта каштуе; які шанец захварэць на клешчавы энцэфаліт і хваробу Лайма; чаму нельга піць сырое казінае малако і ці варта прышчапляцца ад кляшчоў? Свабода сабрала 10 фактаў пра кляшчоў.
З 4 па 30 кастрычніка 2019 году ў Беларусі пройдзе перапіс насельніцтва. Сёлета перапіс будзе праведзены без папяровых анкет — толькі ў электронным выглядзе з выкарыстаньнем пляншэтаў.
У магістратуру і асьпірантуру хлопцы цяпер змогуць трапіць толькі пасьля войска. Прынамсі сёлета ВНУ рызыкуюць страціць некалькі дзясяткаў тысяч рублёў, якія атрымліваюць ад вучобы ў платнай магістратуры.
У першы дзень падачы дакумэнтаў у ВНУ паразмаўлялі з абітурыентамі БДУІР. Там рыхтуюць самых высокааплатных спэцыялістаў у Беларусі. Але ўчорашнія школьнікі кажуць: грошы не галоўнае — важна, што праца цікавая і пэрспэктыўная.
Загрузіць яшчэ