БДУ, БНТУ, БДЭУ, Лінгвістычны ўнівэрсытэт, Акадэмія кіраваньня апублікавалі кошты вучобы ў 2019–2020 навучальным годзе. БНТУ на некаторыя спэцыяльнасьці падняў аплату на 300–400 рублёў.
«Унівэр — праца — магістратура» — гэты жыцьцёвы плян Ігару, найверагодней, давядзецца памяняць. Новы закон аб адтэрміноўках ад службы ў войску можа адкласьці заняткі навукай на год.
5 ліпеня а 17 гадзіне ў Прэс-клюбе адбудзецца прэзэнтацыя кнігі журналіста Марата Гаравога «НКВД забіваў у Курапатах...» Гэта 17 тэматычных нарысаў пра трагедыю ў Курапатах, пра драматычныя лёсы ахвяраў і катаў, больш за 100 унікальных фатаздымкаў і малюнкаў.
Абітурыентка, рэпэтытар і арганізатары цэнтральнага тэставаньня распавядаюць пра вынікі ЦТ.
28 чэрвеня Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытаньні папраўкі ў заканадаўства, якія вызначаюць новы парадак даваньня адтэрміновак ад службы ў войску. Свабода высьвятляла, хто з праўладных ідэолягаў адслужыў у войску і што яны думаюць пра новаўвядзеньні.
27 чэрвеня 30-годзьдзе адзначае адно з найстарэйшых грамадзкіх аб’яднаньняў Беларусі — Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Свабода сабрала 10 добрых спраў, да якіх спрычынілася ТБМ.
У Беларусі распрацаваны дакумэнт, аналяга якому няма ў ніводнай краіне сьвету — праект закону «Аб ахове і выкарыстаньні балот (тарфянікаў)». У ліпені праект павінен паступіць на разгляд у Палату прадстаўнікоў.
Пад націскам грамадзкасьці ўлады адмовіліся ад будаўніцтва шматпавярховіка, забаўляльнага цэнтру і пяці парковак зь сямі плянаваных.
20 чэрвеня адзначаецца Ўсясьветны дзень уцекачоў. Свабода сабрала зьвесткі пра замежнікаў, якія просяць прытулку ў Беларусі, і беларусаў, якія зьвяртаюцца з такой просьбай у Эўразьвяз.
Да 95-годзьдзя народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава выйшла другая кніга 10 тома Поўнага збору твораў. Тры кнігі Быкава выйшлі па-ўкраінску ў выдавецтве «Знання» — «Мёртвым не баліць», «Альпійская баляда» і «Знак бяды».
Сябры, калегі і чытачы Васіля Быкава ўсклалі кветкі на ягоную магілу на Ўсходніх могілках Менску. Сёньня споўнілася 95 гадоў з дня нараджэньня народнага пісьменьніка.
Блогер NEХТА апублікаваў ліст, падобны на распараджэньне кіраўніцтва Дэпартамэнту аховы Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.
Карэспандэнтка Свабоды пабывала на круглым стале «Онлайн-пакупкі беларусаў за мяжой» з удзелам гандляроў, чыноўнікаў, экспэртаў і сабрала самыя важныя факты і лічбы, якія характарызуюць стан інтэрнэт-гандлю і пакупніцкія перавагі беларусаў.
Месца ўзнагароджаньня сымбалічнае — кавярня па адрасе Менск, вуліца Валадарскага, дом 7. У гэтым будынку 101 год таму была абвешчаная незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. Цяпер у кавярні знаходзіцца шыльда, якую меркавалася павесіць на фасадзе.
Пра гэта сказаў Свабодзе начальнік Упраўленьня па грамадзянстве і міграцыі палкоўнік Аляксей Бягун.
15 чэрвеня ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага пачынае працу выстава «Эмі Ўайнгаўс. Сямейны партрэт».
Самая вострая праблема Беларусі — сыстэма адукацыі, лічыць госьць «Інтэлектуальнага клюбу» нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч Віктар Пракапеня, заснавальнік інвэстыцыйнай кампаніі VP Capital. Тэма размовы 13 чэрвеня — «Сьвет будучыні. Як Беларусі ўпісацца ў глябальны кантэкст?»
У некаторых рэгіёнах Беларусі бракуе вакцыны «Эўпэнта» і бацькам прапануюць выкарыстоўваць іншыя вакцыны платна.
Новапрызначаны міністар аховы здароўя Беларусі Ўладзімер Каранік асноўнымі сваімі задачамі на пасадзе назваў барацьбу з карупцыяй, памяншэньне лістоў чаканьня і зьніжэньне цэнаў на лекі.
Новага кіраўніка Міністэрства аховы здароўя Аляксандар Лукашэнка прызначыў праз год пасьля пачатку гучнай «справы лекараў», у выніку якой былі арыштаваныя дзясяткі мэнэджэраў у мэдыцынскай галіне.
Загрузіць яшчэ