Сёньня ў менскім Loft Café адбудзецца канцэртная прэзэнтацыя альбому «Паміж сонцам і хмарамі», які запісаў папулярны гурт Rahis. Тузін трэкаў аб’ядноўвае адна тэма — маладыя людзі ў пошуках жыцьцёвых каштоўнасьцяў.
23 кастрычніка ў шатляндзкім Глазга стартуе чэмпіянат сьвету па спартыўнай гімнастыцы, дзе беларусам адпачатку адводзіцца роля статыстаў. Куды падзелася былая слава беларускіх гімнастаў? Чаму прыйшоў у заняпад від спорту, дзякуючы якому замежнікі даведваліся пра існаваньне Беларусі?
Аднаўленьне цікавасьці да гістарычнай сымболікі стымулюе беларусаў згадваць розныя сфэры, у якіх да рэфэрэндуму 1995 году выкарыстоўваліся бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня».
Швайцарскі банк «Credit Suisse» апублікаваў вынікі дасьледаваньня дабрабыту жыхароў Эўропы. Беларусь паводле прыбыткаў насельніцтва разьмясьцілася ў самым хвасьце сьпісу, апярэдзіўшы толькі Ўкраіну.
Грамадзкі актывіст Мікіта Броўка са спасылкай на «надзейныя крыніцы» сьцьвярджае, што 16-гадовыя кадэты з вучэльні пад Баранавічамі, якія сфатаграфаваліся ў майках з выявай «Пагоні», адлічаныя з установы ўсім «квартэтам».
16 кастрычніка Ганна Шапуцька і Валер Бандарэнка аднесьлі калектыўны зварот «Спыніць катаваньні палітвязьня-праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі» у Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў МУС Беларусі.
Чарговы раўнд перамоваў па сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны, якія мусяць прайсьці ў Менску 20 кастрычніка, экспэрты загадзя ацэньваюць як «надзвычай складаныя».
Мікола Статкевіч заклiкае неабыякавых грамадзянаў сабрацца 29 кастрычніка а 18.30 ля сьценаў будынкаў КДБ i МУС у Менску, каб са сьвечкамi у руках стварыць ланцуг памяцi ахвяраў сталiнiзму i нагадаць нашчадкам iх катаў пра адказнасьць за тыя злачынствы.
Стыліст-цырульнік Сяргей Шаўцоў — пра пэрспэктывы цырульніцтва ў Беларусі і досьвед кансультацыі салёнаў прыгажосьці ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах.
«З улікам тых падзеяў, якія адбываюцца апошнія два гады ў сувязі з расейскай агрэсіяй, у пэўнай меры гэта можна разглядаць як падтрымку і павагу да Ўкраіны — як да дзяржавы, якая выконвае свае міжнародныя абавязкі», — Аляксей Гарань.
На расейскім тэлеканале ТВЦ прайшло ток-шоў «Права голасу» пад назвай «Новы стары прэзыдэнт», прысьвечанае прэзыдэнцкім выбарам у Беларусі.
Украіна абраная непастаянным сябрам Рады бясьпекі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый на 2016–2017 гады. За такое рашэньне прагаласавалі 177 краін са 193 сябраў Генэральнай асамблеі ААН.
У Менску прэзэнтавалі некамэрцыйную вэб-плятформу «Зручны горад» petitions.by. Тут можна ствараць і зьбіраць подпісы пад зваротамі ў дзяржаўныя органы па самых праблемных пытаньнях.
Міністэрства энэргетыкі заявіла пра павелічэньне тарыфаў на электраэнэргію для насельніцтва. Пры гэтым рэальны сэктар эканомікі такая мера не закране.
Падатковае ведамства распрацавала інструкцыю, у якой расьпісана, як кантраляваць адпаведнасьць расходаў грамадзянаў іхнім даходам. На падставе зьвестак аб прыбытках ды набытай маёмасьці інспэктары будуць выяўляць, хто траціць больш, чым зарабляе.
Адзінымі лідэрамі, якія павіншавалі Аляксандра Лукашэнку зь пятай запар «элегантнай перамогай», — Уладзімер Пуцін і Нурсултан Назарбаеў, прэзыдэнты Расеі і Казахстану. Сабраць 83,5% галасоў пры яўцы 87,2% здольны ня кожны.
Участак № 1 для галасаваньня ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце фізычнай культуры і спорту ад раніцы больш нагадваў умацаваную крэпасьць, чым навучальную ўстанову. Тут чакалі самых галоўных выбарцаў краіны — Аляксандра Лукашэнку і ягонага малодшага сына Мікалая.
У вялікай залі гарадзкой галерэі Жодзіна завяршаецца пэрсанальная выстава жывапісу старшыні суполкі «Пагоня» Аляксея Марачкіна. Імпрэза пад назвай «Да вытокаў» прысьвечаная 75-гадоваму юбілею мастака і Дню гораду.
Нацыянальная зборная Беларусі па футболе завяршае чарговы адборачны цыкль, страціўшы нават тэарэтычныя шанцы пазмагацца за права выступіць на чэмпіянаце Эўропы 2016 году ў Францыі.
Як на Нобэлеўскую прэмію Сьвятланы Алексіевіч адрэагавалі кандыдаты ў прэзыдэнты Беларусі?
Загрузіць яшчэ