Ільля Ляўкоў — вядомая асоба ў амэрыканскім істэблішмэнце. Ягоныя камэнтары з ацэнкай палітычных падзеяў зьяўляюцца на старонках уплывовых выданьняў, ён аўтар публікацыяў на надзённыя тэмы. Часты госьць эфіраў Радыё Свабода.
Памёр адзін з самых пасьпяховых за савецкім часам беларускіх гаспадарнікаў, Герой сацыялістычнай працы Ўладзімер Калачык. Ён крыху не дажыў да свайго 90-гадовага юбілею.
Свабода пацікавілася ў прафэсара Міжнароднага цэнтру рэлятывісцкай астрафізыкі Рыгора Верашчагіна, які апошнія паўтара дзясятка гадоў жыве і працуе ў італьянскім горадзе Пэскара, як карантын уплывае на ягоную дзейнасьць і побыт.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб разьвіцьці электратранспарту ў Беларусі.
Алімпійскія гульні ў Японіі могуць адкласьці. У падвешаным стане хакейны чэмпіянат сьвету ў Швайцарыі. Няпэўнасьць вакол футбольнага Эўра-2020. Скасаваны тэнісны топ-турнір у ЗША і гэта ж можа напаткаць этап Кубкаў сьвету ў біятлёне ў Нарвэгіі.
«Ем, сплю, мераю тэмпэратуру, — расказаў Свабодзе малады чалавек. — Кнігі, ноўтбук...»
Канфлікт OPEC — Расея, наступствы каранавірусу, якар у выглядзе расейскага рубля... Мо юань у валютны кошык?
5 сакавіка 90-гадовы юбілей адзначае доктар філялягічных навук, прафэсар Павал Сьцяцко. У ягоным навуковым здабытку больш за 600 апублікаваных мовазнаўчых прац, у тым ліку тры дзясяткі кніг.
На 94-м годзе памерла Надзея Дземідовіч — адна з найстарэйшых беларускіх актывістак, сябра антысавецкага Саюзу беларускай моладзі, які дзейнічаў у часе вайны, засуджаная да 25 гадоў ГУЛАГу за прабеларускую дзейнасьць, так і не рэабілітаваная.
Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган папярэдзіў, што ў Эўразьвяз з Сырыі неўзабаве хлынуць «мільёны новых уцекачоў». Турэцкае МУС паведаміла, што колькасьць мігрантаў, якія кіруюць на Захад толькі праз Грэцыю, перавысіла 130 тысяч.
Адзін з самых вядомых беларускіх футбалістаў 1980-1990-х Сяргей Алейнікаў, які ўжо 30 гадоў жыве ў Італіі, параўнаў узровень футболу на Апэнінах і ў Беларусі і паразважаў, чаму стаў незапатрабаваным на радзіме.
Шмат якія краіны намагаюцца скарыстаць сваё геаграфічнае становішча, але далёка ня ўсім гэта ўдаецца на практыцы. Пасьпяховым прыкладам можа служыць Панама — невялікая дзяржава ў Цэнтральнай Амэрыцы.
Тры дзясяткі работнікаў гандлёва-лягістычнага цэнтру «Азярцо-лягістык» зьвярнуліся да кіраўніка спраў прэзыдэнта Віктара Шэймана з адкрытым лістом — арганізацыя знаходзіцца ў падпарадкаваньні гэтай афіцыйнай структуры.
У сьвеце і сёньня хапае мясьцін, дзе людзі пазбаўленыя элемэнтарных выгодаў цывілізацыі. Журналіст Свабоды Ігар Карней паглядзеў, як міжнародныя ініцыятывы намагаюцца аблягчыць побыт абарыгенаў у Гватэмале.
19 лютага на асьветніцкай пляцоўцы «Тэрыторыя правоў» у Менску пачынае працаваць выстава «Зацьменьне» вядомага мастака, аднаго з заснавальнікаў суполкі «Пагоня» Аляксея Марачкіна.
У Старых Васілішках на Шчучыншчыне пры фінансавай дапамозе Польшчы перакрылі дах — замест шыфэру паклалі драніцы — на доме, дзе нарадзіўся Чэслаў Выдрыцкі, вядомы пад псэўданімам Немэн, узятым у гонар ракі ягонага дзяцінства. А яшчэ колькі гадоў таму хату плянавалі пад знос.
Спаткаць беларуса ў Сальвадоры гэтак жа няпроста, як і сальвадорца — у Беларусі. Маленькая цэнтральнаамэрыканская краіна месьціцца далёка ад традыцыйных турыстычных шляхоў суайчыньнікаў. Вось якой убачыў яе журналіст Свабоды Ігар Карней.
Варыянты адбудовы Княскай вежы сярэднявечнай фартэцыі паказаў Свабодзе кіраўнік распрацоўкі навукова-праектнай дакумэнтацыі аднаўленьня Крэўскага замку Ўладзімер Сіняўскі. Да цяперашніх амаль 15 мэтраў руіна павінна прырасьці ўгору яшчэ больш як на 20.
Сьляды беларусаў можна знайсьці ў самых нечаканых месцах. Напрыклад, у Гандурасе, пра існаваньне якога на постсавецкіх шыротах ведаюць у асноўным па рыфмавана-зьедлівай народнай творчасьці.
Газэта «Звязда» ініцыявала круглы стол, прысьвечаны пытаньням археалягічнага нагляду на аб’ектах гісторыка-культурнай спадчыны.
Загрузіць яшчэ