Адным з ініцыятараў шэрых схемаў у так званай «цукровай справе» сьледчыя КДБ Беларусі называюць дырэктара Беларускай цукровай кампаніі Дзьмітрыя Кірылава. Што вядома пра гэтага чалавека?
Па сьлядах гістарычнага візыту ў Беларусь дзяржсакратара ЗША Майка Пампэо расейскія ананімныя тэлеграм-каналы пішуць пра «тайны ліст» ад Дональда Трампа Аляксандру Лукашэнку і абяцаньні абараніць Менск ад уплыву Крамля.
Гітарыст першага складу рок-гурту «Крама» Ільля Шэўчык, які апошнія 15 гадоў жыве і працуе ў Кітаі, расказаў Свабодзе, што адбываецца ў ягоным горадзе ў зьвязку з эпідэміяй каранавірусу.
Перад новым будынкам Вярхоўнага суду ў Менску паставяць стэлу ў гонар асновапаложных дакумэнтаў, паміж якімі амаль паўтысячы гадоў — Статуту Вялікага Княства Літоўскага і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Улады Ірану настроеныя ваяўніча, а багатыя людзі рыхтуюцца ўцякаць у выпадку вайны ў суседнія краіны. Усяго ў гэтай блізкаўсходняй дзяржаве жыве больш за 80 мільёнаў чалавек.
Больш за паўсотні чалавек адгукнуліся на заклік гісторыка, археоляга Сяргея Тарасава сабрацца ля сьценаў Сафійскага сабору на публічную лекцыю «Полацак — пачатак беларускай дзяржаўнасьці».
Перамовы аб цэнах на расейскую нафту для Беларусі ў 2019 годзе скончыліся дамовай на пастаўкі без заключэньня кантрактаў. Адначасова з тым Аляксандар Лукашэнка даручыў завозіць нафту з партоў Балтыі і задзейнічаць альтэрнатыўныя пастаўкі па магістральным нафраправодзе «Дружба».
Дачасна пакінуў жыцьцё адзін з самых прыкметных маладых мастакоў Беларусі Захар Кудзін. Яму было 33 гады, у яго засталіся бацькі, жонка і маленькая дачка. Ягоныя сябры згадваюць, як амбітны творца імкліва ўварваўся ў культурны кантэкст Беларусі і якім быў ягоны творчы даробак.
У Менску адбылася чарговая акцыя супраць «паглыбленай інтэграцыі» Беларусі і Расеі. Яна стала больш масавай, чым дзьве папярэднія 7-8 сьнежня. Яшчэ адна заплянаваная на нядзелю 21-га.
Журналісты Свабоды паглядзелі, што адбываецца вакол замка Сапегаў у Гальшанах на Ашмяншыне, дзе тыдзень таму археолягі сутыкнуліся з наступствамі «бульдозэрнай рэстаўрацыі» — вывернутымі цяжкай тэхнікай парэшткамі са старога могільніка.
Чытачам прадставілі блізу дзясятка кніг, палова зь якіх выйшлі ў 2019 годзе.
Беларускія дзяржаўныя СМІ, якія фактычна ігнаравалі пратэсты супраць паглыбленьня інтэграцыі з Расеяй 7–8 сьнежня, вярнуліся да тэмы перад анансаванымі на 20 і 21 сьнежня новымі акцыямі на Кастрычніцкай плошчы Менску.
У Літаратурным музэі Янкі Купалы прайшла вечарына, прысьвечаная 80-гадоваму юбілею Алега Бембеля — паэта, музыкі, філёзафа-дысыдэнта, а цяпер манаха Іаана, насельніка манастыра ў Жыровічах.
Расейскія мэдыя адрэагавалі на рэзанансныя заявы экс-байца спэцпадразьдзяленьня СОБР Юры Гараўскага, які прызнаўся ў датычнасьці да выкраданьня і забойства ў канцы 1999 году апанэнтаў Аляксандра Лукашэнкі Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага.
Будаўнічыя работы на тэрыторыі Гальшанскага замку прыпынілі, частку парэшткаў перавезьлі ў Інстытут гісторыі НАН для антрапалягічнай экспэртызы. Такі вынік розгаласу гісторыі з пашкоджаньнем 700-гадовых пахаваньняў, якія тут былі яшчэ да будаўніцтва палаца Сапегаў.
Падчас рэстаўрацыйных працаў у Гальшанскім замку на Ашмяншчыне зьнішчаны грунтовы могільнік XIV cтагодзьдзя.
Улады Ўкраіны заявілі пра затрыманьне асобаў, датычных да забойства 20 ліпеня 2016 году журналіста Паўла Шарамета. Сярод іх удзельнікі і валянтэры антытэрарыстычнай апэрацыі на Данбасе.
Людміла Станіславаўна, маці журналіста Паўла Шарамета, падзялілася са Свабодай думкамі пра затрыманьні ў Кіеве падазраваных у забойстве яе сына.
Сьпікер Савету Фэдэрацыі Расеі Валянціна Мацьвіенка прапанавала правесьці альтэрнатыўную алімпіяду — у адказ на рашэньне Ўсясьветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) пазбавіць расейскіх спартоўцаў права ўдзельнічаць у буйных міжнародных спаборніцтвах.
Выканкам Усясьветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) на чатыры гады пазбавіў Расею права ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах, у тым ліку Алімпіядах і чэмпіянатах сьвету. Рашэньне ўхвалілі аднагалосна.
Загрузіць яшчэ