Васіль Быкаў пражыў у Горадні 30 год. За гэты час зьмяніў зь дзясятак адрасоў. У памяці гарадзенцаў засталіся тры зь іх. Карэспандэнты Свабоды завіталі ў госьці да тых, хто цяпер жыве ў кватэрах пісьменьніка, і нечакана натрапілі на сям’ю ягонага ўнука Яўгена.
11-гадовы Лёша Тулай жыве ў новым катэджавым мікрараёне Горадні — у Ласосьне. Каб дабрацца ў школу, Лёша штодня ідзе 2 кілямэтры да аўтобуснага прыпынку, прычым палова дарогі — празь лес па неасьветленай грунтавой дарозе бяз ходнікаў і ўзбочын.
Сёлета спаўняецца 80 гадоў з «ўзьяднаньня» Заходняй Беларусі з БССР — у складзе СССР. Свабода пачынае праект, прысьвечаны прадметам побыту, гаспадаркі Заходняй Беларусі, якія дажылі да нашых дзён, і гісторыям іхных гаспадароў.
Нашчадкі Ігната Дамейкі прайшліся па цэнтры Горадні падчас падарожжа па мясьцінах, зьвязаных з жыцьцём свайго сваяка, — у перапынку паміж Менскам і Кракавам.
У горадзенскім лямусе, пабудаваным без адзінага цьвіка, пачалі перакрываць дах. Самая старая драўляная пабудова Беларусі перажывае апошні этап рэстаўрацыі. Калі тая скончыцца, лямус мае выглядаць, як амаль 400 гадоў таму — толькі зь цьвікамі.
Карузьлік пазяхае, на сьметніку балююць, а на «Талацэ» зьбіраюць подзьвігі. Скандальны мастак Руслан Вашкевіч разам з паплечніцай Алінай Саўчанкай наведалі горадзенскі Цэнтар гарадзкога жыцьця зь лекцыяй «Выклік і непадпарадкаваньне».
Усё больш дзяцей у Беларусі вучаць польскую мову або ідуць у польскамоўныя школы. Каб ведаць родную мову і традыцыі, хутчэй набыць кватэру, быць больш талерантным або зьехаць у Злучаныя Штаты? Іхныя бацькі і самыя школьнікі расказалі, навошта.
Горадню за 21 месяц «бязьвізу» наведалі больш як 90 тысяч турыстаў: каля 50 тысяч летась і 40 тысяч сёлета. Як выглядае горад дзякуючы гасьцям, — у фотарэпартажы Свабоды.
Фрагмэнт сярэдняй вежы горадзенскага Старога замка з боку Нёмана разабралі ўвечары 8 жніўня. Гэтыя работы ўзгодненыя Міністэрствам культуры.
Рэстарацыю «Поедем поедим» і хакейную зборную прэзыдэнта Беларусі можна злучыць лягічным ланцужком. Такімі высновамі са свайго расьсьледаваньня падзяліўся горадзенскі журналіст-расьсьледавальнік і актывіст Дзяніс Івашын.
Пацярпелыя баяцца гаварыць, падазраваных выпусьцілі з-пад варты, на заводзе стварылі сьцяну памяці, сьледзтва яшчэ працягваецца.
Дом зь нявызначаным афіцыйна статусам ў адным з двароў вёскі Аляксандраўка Шчучынскага раёну ўжо 6 гадоў прымае бедных, бяздомных і нікому не патрэбных. Тут можна памыцца, паесьці, вярнуцца да нармальнага жыцьця або памерці, як чалавек.
Адзін з самых крытыкаваных польскіх гісторыкаў Томаш Камусэля лічыць, што ідэя аб пераемнасьці паміж колішняй Рэччу Паспалітай і сучаснай нацыянальнай польскай дзяржавай памылковая. Публічная лекцыя прафэсара адбылася ў горадзенскім «Цэнтры гарадзкога жыцьця» 19 чэрвеня.
У Горадні, у памяшканьні неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі, стварылі фан-зону да чэмпіянату сьвету па футболе. Там беларускія палякі заўзеюць за зборную Польшчы. Але ня толькі палякі, і ня толькі за палякаў.