Закон «Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях» абмяжоўвае свабоду веравызнаньня, перакананыя актывісты ініцыятывы «Хрысьціянская візія».
Аляксандар Лукашэнка 12 лютага падпісаў пастанову Савету бясьпекі, якая ўхваляе праекты Канцэпцыі нацыянальнай бясьпекі і ваеннай дактрыны Беларусі, паведаміла яго прэсавая служба.
«Сумесныя інфармацыйныя кампаніі ў сацыяльных сетках» абмеркавалі 12 лютага ў Маскве прадстаўнікі замежнапалітычных ведамстваў Расеі і Беларусі.
У дачыненьні да былога журналіста і відэаапэратара з Магілёва Яўгена Глушкова заведзеная крымінальная справа, паведамляе праваабарончы тэлеграм-канал MAYDAY TEAM.
Сейм Літвы 12 лютага перанёс на веснавую сэсію разгляд законапраекту аб працягу абмежаваньняў у дачыненьні да грамадзян Беларусі і Расеі.
Зьнешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі за 2023 год склаў 95,2 млрд даляраў — на 6,8% больш, чым за 2022-ы (89,1 млрд даляраў).
Колькасьць новых крымінальных спраў за «экстрэмізм» зьніжаецца, заявіў намесьнік пракурора Горадзенскай вобласьці Андрэй Скурат 8 лютага на сустрэчы з калектывамі ААТ «Беллакт» і Ваўкавыскага мясакамбінату ў раённым цэнтры.
«Абсалютна ніякія санкцыі» на лекавыя прэпараты і вырабы мэдыцынскага прызначэньня беларускай вытворчасьці Захад ня ўводзіў, заявіў на сваім ютуб-канале 11 лютага кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павал Латушка.
У 2023 годзе Міністэрства юстыцыі правяло «кантрольныя мерапрыемствы» у дачыненьні да больш чым тысячы грамадзкіх абʼяднаньняў. Пра гэта паведаміў на выніковай калегіі 9 лютага ў Менску ведамства намесьнік міністра Алег Кот.
Апэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце (ААЦ) мае паўнамоцтвы самастойна адключаць тэлекамунікацыі, вынікае з пастановы Савета міністраў № 88 ад 6 лютага, паведамляе «Позірк».
У Полацкай цэнтральнай гарадзкой бальніцы не хапае траціны пэрсаналу, пустуе кожнае 12-е штатнае месца, вынікае са зьвестак, апублікаваных дзяржаўнай газэтай «Полацкі веснік»
Амбасадар Беларусі ў Браціславе Андрэй Дапкюнас 9 лютага сустрэўся зь віцэ-сьпікерамі парлямэнту Славаччыны Любашам Благам і Андрэем Данка.
На Адзін дзень галасаваньня 25 лютага улады арганізуюць узмоцненыя захады бясьпекі.
У Міністэрстве антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Беларусі паведамілі, што за 2023 год большасьць тавараў і паслуг «павялічыліся ў цане памяркоўнымі тэмпамі». Гэтаму спрыяла рэгуляваньне цэн.
Забясьпечыць выплату часткі працэнтаў па крэдытах прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай і цэлюлознапапяровай прамысловасьці за кошт бюджэтных сродкаў прадпісвае Міністэрству фінансаў пастанову ўраду ад 6 лютага.
Да найвышэйшых дзяржаўных пасад аднесьлі, сярод іншых, пазыцыю старшыні «ўсебеларускага народнага сходу» (УНС), гэта вынікае з указу Аляксандра Лукашэнкі ад 5 лютага.
Указам Лукашэнкі ад 2 лютага № 42 уносяцца зьмены ва ўказ № 345 «Аб разьвіцьці гандлю, грамадзкага харчаваньня і бытавога абслугоўваньня». Яны прадугледжваюць аднаўленьне асаблівых умоваў для індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асобаў, якія працуюць на вёсцы.
У Беларусі павялічваецца колькасьць выпадкаў плягіяту ў навуковых працах, пададзеных на абарону ў Вышэйшую атэстацыйную камісію, паведаміў на прэс-канфэрэнцыі 6 лютага старшыня ВАК Аляксандар Гучок, піша «Позірк».
Экспэртная місія па назіраньні за выбарчай кампаніяй 2024 году ў Беларусі, арганізаваная Беларускім Хэльсынскім камітэтам і «Вясной» у межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары», апублікавала аналітычную справаздачу па выніках вылучэньня і рэгістрацыі кандыдатаў.
«Пашырэньне правоў вайскоўцаў заклікана стварыць атмасфэру страху і дэпрэсіі ў Беларусі», — мяркуе Сахашчык. У Міністэрстве абароны Беларусі адрэагавалі.
Загрузіць яшчэ