Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Майдане ў Кіеве абіраюць дызайн для машынаў паліцыі ФОТА


Сёньня у Кіеве на майдане Незалежнасьці адбылося народнае галасаваньне за дызайн аўтамабіляў патрульнай паліцыі, якая ствараецца замест патрульна-паставой службы міліцыі і дзяржаўнае аўтамабільнае інспэкцыі.

Сымбалічна, што аўтамабілі паліцыі стаяць на месцы, дзе зусім нядаўна адбываліся вулічныя баі паміж пратэстоўцамі і міліцыяй.

Каля кожнага — сапраўдная выбарчая скрыня, у якую мінакі кідаюць «бюлетэні». Жыхары і госьці горада ахвотна ўдзельнічаюць у галасаваньні, а таксама робяць фотаздымкі і дыскутуюць наконт дызайну аўтамабіляў новае праваахоўнае службы.

Глядзець фотагалерэю

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG