Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Майдане выбіраюць дызайн для машынаў паліцыі ФОТА

Сёньня у Кіеве на майдане Незалежнасьці адбылося народнае галасаваньне за дызайн аўтамабіляў патрульнай паліцыі, якая ствараецца замест патрульна-паставой службы міліцыі і дзяржаўнае аўтамабільнае інспэкцыі.

Сымбалічна, што аўтамабілі паліцыі стаяць на месцы, дзе зусім нядаўна адбываліся вулічныя баі паміж пратэстоўцамі і міліцыяй. Каля кожнага — сапраўдная выбарчая скрыня, у якую мінакі кідаюць «бюлетэні».

Жыхары і госьці горада ахвотна ўдзельнічаюць у галасаваньні, а таксама робяць фотаздымкі і дыскутуюць наконт дызайну аўтамабіляў новае праваахоўнае службы.

XS
SM
MD
LG