Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенскі суд не задаволіў скаргу астравецкага актывіста


Мікола Ўласевіч
Мікола Ўласевіч
Мікалай Уласевіч, сябра АГП, скардзіўся на рашэньне Астравецкага раённага суду, які адмовіў яму ў разглядзе скаргі на рашэньне Астравецкага райвыканкаму аб забароне праводзіць пікет "Чарнобыль-Фукусіма-Астравец — гэта вам трэба?".

Астравецкі раённы суд адмовіўся разглядаць скаргу Мікалая Ўласевіча на той падставе, што скаржнік своечасова не заплаціў дзяржпошліну. Мікалай Уласевіч сьцьвярджае, што дзяржпошліну яму трэба было заплаціць да 26 красавіка, і якраз 26 красавіка ён гэта і зрабіў.

25 траўня ў абласным судзе заяўнік даводзіў, што на аплату пошліны яму далі толькі чатыры дні, зь якіх тры прыпадалі на выходныя. І адмову раённага суду разглядаць яго скаргу ён расцаніў як парушэньне яго канстытуцыйнага права на судовую абарону. Але і ў абласным судзе палічылі, што Мікалай Уласевіч парушыў тэрмін аплаты дзяржпошліны.

У Астраўцы плянуецца будаўніцтва атамнай станцыі. 26 красавіка, на ўгодкі Чарнобыльскай катастрофы, Мікалай Уласевіч хацеў правесьці пікет пад лёзунгам: "Чарнобыль-Фукусіма-Астравец — гэта вам трэба?". Ён лічыў, што нават разгарнуўшы такі лёзунг, прымусіў бы кожнага чалавека задумацца над неабдуманымі дзеяньнямі ўладаў.

Раённыя ўлады забаранілі пікет, спаслаўшыся на тое, што заяўка была пададзеная з парушэньнем тэрмінаў. Мікалай Уласевіч цьвердзіць, што тэрмінаў не парушаў, а ўлады наўмысна забаранілі пікет.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG