Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Пачобут чакаў, што яго могуць арыштаваць паўторна, каб ён ня трапіў пад амністыю


Андрэй Пачобут
Андрэй Пачобут

Гэтую вэрсію агучыла Свабодзе жонка Андрэя Пачобута Аксана.

Паводле Аксаны Пачобут, ейны муж быў упэўнены, што артыкул, па якім ён асуджаны, падпадае пад амністыю. З гэтае прычыны, на яго думку, улады дзеля таго, каб не рабіць нейкіх спэцкрокаў адносна асуджанага па артыкуле за паклёп на прэзыдэнта — а ён адзіны, хто цяпер па ім асуджаны, — штучна не залічаць яго да тых, хто падпадае пад амністыю.

Цяпер Пачобут у гарадзенскай турме. Аксана Пачобут чакае адваката, які сёньня павінен сустрэцца са сьледчым, каб атрымаць дазвол на спатканьне.

Пачобута арыштавалі 21 чэрвеня ў ягонай кватэры, супраць яго завялі крымінальную справу і вінавацяць паводле крымінальнага артыкула 367, частка 2 — «Паклёп у адносінах да прэзыдэнта, які ўтрымліваецца ў публічным выступе, альбо ў друкаваным ці публічна дэманстраваным творы, альбо ў СМІ, учынены асобай, якая раней была асуджана за паклёп альбо зьнявагу».

Паводле Крымінальнага кодэксу, журналіста могуць пакараць абмежаваньнем волі на тэрмін да 5 гадоў альбо пазбаўленьнем волі на такі ж тэрмін.

5 ліпеня 2011 году Ленінскі суд Горадні вынес рашэньне, згодна зь якім Пачобут быў апраўданы па ч. 1 арт. 368 КК (абраза прэзыдэнта Беларусі), але прызнаны вінаватым па частцы 1 артыкула 367 КК (паклёп на прэзыдэнта).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG