Бадай, самы прыгожы палац у ваколіцах Горадні, былы палац Валовічаў у вёсцы Сьвяцк, дагэтуль не рэстаўруецца і працягвае разбурацца.
Гэта дакумэнтальная стужка, прысьвечаная абароне Горадні ў верасьні 1939 года ад Чырвонай арміі.
З 1 кастрычніка ў аўтадарожных пунктах пропуску на мяжы з Польшчай, Літвой і Латвіяй спыняецца пешаходны рух. Улады абяцаюць, што — часова. Жыхары памежных рэгіёнаў на Гарадзеншчыне ў гэтыя дні масава імкнуцца пешшу перайсьці мяжу.
Хто, на вашу думку, самы папулярны замежны палітык у Беларусі? Чаму? З такімі пытаньнямі наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
Апошнія два тыдні на гарадзенскіх рынках амаль штодня — праверкі, канфіскацыі тавару. Як вынік — многія прадпрымальнікі вымушаны плаціць штрафы.
Не прызнаваны беларускімі ўладамі Саюз палякаў адзначае 75-я ўгодкі абароны Горадні.
Пераважная большасьць гарадзенцаў, якія пехатою праходзяць мяжу з Брузгоў у Кузьніцу Беластоцкую, перакананыя, што ўлады наўмысна спыняюць пешы рух, і ня вераць, што ён хутка адновіцца.
20 гадоў споўнілася адноўленай грэка-каталіцкай парафіі сьвятога Язафата Кунцэвіча.
Вольгу Крапоціну затрымалі за ўлёткі: "Вярніце Крым Украіне". Яе даставілі ў пастарунак, што ў цэнтры Горадні.
У Горадні пры перапоўненай залі адбылася прэзэнтацыя кнігі «Іртутнае срэбра жыцьця» Алеся Бяляцкага, былога палітвязьня, праваабаронцы. Бяляцкага віталі стоячы і аплядысмэнтамі.
У Горадні адбылася прэзэнтацыя адмысловага нумара польскага гістарычнага часопіса «Mówią Wieki » («Гавораць стагодзьдзі»), які выйшаў з нагоды 500-годзьдзя бітвы пад Воршай.
На Гарадзеншчыне больш за ўсё ад харчовых санкцыяў, ужытых Масквой супраць краінаў Захаду, церпяць аўтаперавозчыкі, якія вазілі харчы з Эўропы ў Расею прычэпамі-рэфрыжэратарамі. Цяпер яны вымушаны шукаць новыя грузы і кірункі.
Сябры непрызнанага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Беларусі распачалі ў Горадні збор подпісаў супраць зьменаў у Закон аб адукацыі, паводле якіх навучаньне на польскай мове ў Беларусі можа наагул зьнікнуць.
Урачыстае асьвячэньне адбылося ля царквы Георгія Пераможцы, на сьцяне якой і прымацаваны мэдальён.
У адміністрацыі школы № 8 горада Слоніма паабяцалі, што праблему вырашаць да канца месяца, а ў аддзеле адукацыі сказалі, што ў гэтым вінаватыя школьныя бібліятэкары, якія заранёў не падбалі аб неабходнай колькасьці падручнікаў.
Урачыстасьць фармальна перанесьлі на 11 верасьня, але ў актывістаў ёсьць сур'ёзныя сумневы, ці гэта ўвогуле адбудзецца.
Гарадзенцы Сьвятлана Астроўская і Мікіта Кузьмініч працягнуць адукацыю ў пятай клясе гімназіі № 10 па-беларуску.
Актывісты Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі на Гарадзеншчыне падалі 14 заявак у раённых цэнтрах, якія мяжуюць зь Літвой і Польшчай на правядзеньне пікетаў за хутчэйшае ўвядзеньне «малога памежнага руху».
Як вы ставіцеся да сьцьвярджэньняў кіраўнікоў Расеі пра тое, што расейская армія нібыта не ваюе на паўднёвым усходзе Ўкраіны? Ці давяраеце ім? Чаму? З такімі пытаньнямі наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
Гардзенскі краязнаўца Ўладзімер Хільмановіч у сэрыі «Гарадзенская бібліятэка» выпусьціў «Каляндарны краязнаўчы даведнік Гарадзеншчыны».
Загрузіць яшчэ