Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін, Абама і Парашэнка — самыя папулярныя замежныя палітыкі паводле гарадзенцаў


Хто, на вашу думку, самы папулярны замежны палітык у Беларусі? Чаму? З такімі пытаньнямі наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.

Спадар: «Пуцін. Краіна па колькасьці насельніцтва і тэрыторыі вялікая, а ён кіруе такой краінай, і народ паціхеньку падымаецца. А ў нас усяго 10 мільёнаў — і 20 год на адным месцы стаім».

Карэспандэнт: «Але ж у нас Лукашэнка ўсё роўна папулярны...»

Спадар: «Чым? Языком? У яго манія велічы і мае здароўе, яшчэ гадоў 20 правіць будзе...»

Спадарыня: «Мне здаецца, што ў Беларусі самы папулярны палітык цяпер — Пятро Парашэнка, прэзыдэнт Украіны. Яны нашы суседзі, і мы пастаянна сочым за баявымі дзеяньнямі, якія там адбываюцца. Яны змагаюцца за сваю незалежнасьць».

Жанчына сталага веку: «Напэўна, Пуцін. Яго прозьвішча цяпер найбольш на слыху, і ён падняўся на фоне гэтых падзей ва Ўкраіне. Мне здаецца, што большасьць беларусаў падтрымліваюць палітыку Пуціна».

Маладая кабета: «Пуцін, вядома, ну і яшчэ Барак Абама — амэрыканскі прэзыдэнт. Праўда, Абама папулярны тым, што ён дрэнны, а Пуцін папулярны тым, што ён добры».

Хлопец: «Магчыма, цяпер Пуцін. Ён найбольш ляяльна ставіцца да ўсіх праблемаў у краіне, спрабуе іх вырашаць, спрыяе разьвіцьцю адносін зь Беларусьсю, шмат карысных дамоваў з намі падпісана».

Сталы мужчына: «Магчыма, Пуцін. І зьвязана гэта з унутранай і зьнешняй палітыкай, якая ім праводзіцца. І да Беларусі добрае стаўленьне, шмат дапамогі даецца нам. Гэта дае свае станоўчыя моманты, у адрозьненьне ад іншых, якія для нас візавыя рэжымы ўводзяць і спрабуюць абмежаваць кантакты».

Мужчына: «Думаю, Пуцін. Ён найбольш рэалістычны, і ягоная палітыка ў адносінах да нас найбольш прыязная».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG