Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Гарадзеншчыне хочуць спрашчэньня паездак у Літву і Польшчу


Актывісты Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі на Гарадзеншчыне падалі 14 заявак у раённых цэнтрах, якія мяжуюць зь Літвой і Польшчай на правядзеньне пікетаў за хутчэйшае ўвядзеньне «малога памежнага руху». Толькі ў адным выпадку ім прапанавалі зьмяніць месца правядзеньня пікета.

Адмовы на правядзеньне пікетаў з 13 райвыканкамаў Гарадзеншчыны, паводле актывіста БХД Сяргея Верамеенкі, гучаць прыблізна аднолькава — нямэтазгодна. І толькі старшыня Воранаўскага райвыканкама Мікалай Розум у сваім адказе прапанаваў правесьці пікет не на цэнтральнай плошчы, як гэтага прасілі заяўнікі, а на гарадзкім стадыёне.

«Мы, канешне, трохі зьдзіўленыя такім адказам і нават цяжка нешта сказаць, але 6 верасьня зьбіраемя ехаць у Воранава і праводзіць пікет на гарадзкім стадыёне. Канешне, калі старшыня райвыканкама не перадумае потым», сказаў Верамеенка.

Яшчэ з вясны актывісты БХД праводзілі збор подпісаў на Гарадзеншчыне за хутчэйшае ўвядзеньне «малога памежнага руху», дасылалі іх у адміністрацыю прэзыдэнта і міністэрства замежных спраў. Атрымалі адказ, паводле якога, у беларускага боку пакуль адсутнічаюць тэхнічныя магчымасьці ў памежнай інфраструктуры. Парлямэнты Польшчы і Літвы, у сваю чаргу, ужо ратыфікавалі пагадненьне з Беларусьсю «Аб малым памежным руху».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG