Уначы з 15 на 16 ліпеня беларускія сыстэмныя адміністратары заўважылі праблемы з доступам да віртуальнай прыватнай сеткі VPN.
Пэнсіянэрка Ірына Вітальеўна аказалася каля менскай плошчы Перамогі ўвечары 14 ліпеня. Адтуль яе забрала хуткая, мэдыкі наклалі гіпс.
З красавіка па травень дэпазыты фізычных асобаў у рублях зьменшыліся на 80 мільёнаў рублёў.
14 ліпеня ЦВК агучыць сьпіс зарэгістраваных кандыдатаў у прэзыдэнты. Свабода прыгадала, чым запомніліся ўсе ўдзельнікі прэзыдэнцкай гонкі.
14 ліпеня Цэнтравыбаркам мусіць абвесьціць сьпіс кандыдатаў у прэзыдэнты. Свабода прыгадала, чым ужо пасьпела запомніцца гэтая кампанія.
Свабода паспрабавала адшукаць склад злачынства ў вялікім сюжэце АНТ, дзе Віктара Бабарыку і ягоных былых падначаленых абвінавацілі ў хабары і адмываньні грошай.
6 ліпеня кіраўнік праўладнай «Белай Русі» і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Генадзь Давыдзька заклікаў «адваяваць інтэрнэт-пляцоўку ў ворагаў беларускай дзяржаўнасьці». Свабода праверыла, хто «акупаваў» тую пляцоўку.
На нарадзе 19 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка нагадаў, што прэм’ер-міністар і кіраўнік Нацбанку адказваюць за рост ВУП і даходы людзей.
Прамысловасьць за першыя 5 месяцаў 2020 году сышла ў мінус, а сельская гаспадарка дэманструе рост. Экспарт вырас на 5,6%, а ў Эўразьвяз — на 48,3%. Свабода разабралася, як гэта атрымалася.
Амбасадар Беларусі ў Расеі Ўладзімер Сямашка паведаміў, што летась падчас інтэграцыйных перамоў Расея прапанавала перадаць 95% паўнамоцтваў беларускай улады на наднацыянальны ўзровень. Разьбіраемся, што гэта значыць.
Летась за 4 месяцы ўсе беларускія арганізацыі спрацавалі з прыбыткам 4,5 мільярда. А сёлета за такі ж пэрыяд напрацавалі на мінус 458 мільёнаў. Свабода разьбіралася, што адбываецца і як ратаваць эканоміку.
Яшчэ два месяцы таму ў Беларусі былі 3 чалавекі, якіх праваабаронцы прызналі палітвязьнямі, цяпер — 23. Хто гэтыя людзі?
24 чэрвеня людзі ў многіх раёнах Менску пачалі скардзіцца на брудную ваду з-пад крана з характэрным пахам. У «Менскводаканале» папярэдзілі, што піць яе нельга. 25 чэрвеня праблема засталася. Свабода пазначыла ўсе праблемныя раёны на адной мапе.
Рафік Кенгерлі, затрыманы каля Symbal.by 23 чэрвеня, задаваў АМАПу пытаньні і спрабаваў давесьці, што іх дзеяньні незаконныя, за што атрымаў поўху, яго павалілі на падлогу аўтазака. 24 чэрвеня ён напісаў заяву на незаконныя дзеяньні праваахоўнікаў.
Аляксандра Кузьняцова затрымаў АМАП 23 чэрвеня ў чарзе ў краму Symbal.by. На яго склалі два пратаколы. Аляксандар — адзін з аўтараў вядомага праекту дапамогі мэдыкам: ён друкуе дэталі для мэдычных прыладаў на 3D-прынтэры.
У Мінэканомікі паведамілі, што ў Беларусі падтрымку дзяржавы ва ўмовах пандэміі адчулі на сабе 2,5 тысячы кампаній. Свабода паглядзела, каму дапамагла дзяржава.
Малады чалавек зь Менску выклаў відэа ў Instagram, дзе падрабязна апісаў сваё затрыманьне 19 чэрвеня. Разам зь ім у міліцэйскім мікрааўтобусе апынулася цяжарная дзяўчына-мэдык.
У сюжэце дзяржаўнай тэлевізіі паказалі дакумэнты, якія нібыта сьведчаць пра вывад Віктарам Бабарыкам грошай за мяжу і даказваюць ягоную датычнасьць да супрацьпраўнай дзейнасьці. Свабода ўважліва паглядзела гэтыя сюжэты.
«Дасьледаваньне аб рэйтынгу спынілася ў красавіку».
17 чэрвеня стала вядома, што рахунак выбарчага фонду Віктара Бабарыкі заблякаваны. Свабода разабралася, хто мог прыняць такое рашэньне і што з гэтым можна зрабіць.
Загрузіць яшчэ