«Крэатывам году» прызнаная акцыя салідарнасьці футбольных фанатаў на матчы Беларусь — Украіна, а «Кампаніяй году» — «Пазнач сябе беларусам».
Сустрэча «нарманскай чацьвёркі» ў Астане, якая заплянаваная на 15 студзеня, пад пагрозай зрыву. Кіраўнікі МЗС Украіны, Нямеччыны, Францыі і Расеі ўчора выказаліся за тэрміновыя кансультацыі ў «менскім фармаце».
Гаворыць стваральніца парыскага выдавецтва Ver à soie, дасьледчыца беларускага тэатру, лінгвіст і гісторык Віржынія Шыманец.
Аўтар — Раман Дубінка — прафэсійна займаецца рэклямай і дызайнам. Працуе начальнікам аддзелу рэклямы ў адной з прыватных фірмаў Кобрына, раней быў начальнікам аддзелу маркетынгу на Кобрынскім хлебазаводзе.
Вылепленыя з бэтону і дзіўна расфарбаваныя папугаі і львы, кракадзілы зь бітага граніту разам з чабурашкамі і нязнайкамі. Які ён — беларускі трэш?